Гамза

Га́мза (па-арабску: همزة‎‎, па-пэрсыдзку: همزه‎, урду: ہمزہ выгляд: ء) — літара (знак) арабскага альфабэту, якая пазначае гартанны гук [ʔ]. Яна не ўваходзіць да 28 «асноўных» літараў арабіцы, яе ўзьнікненьне зьвязанае хутчэй зь неабходнасьцю больш пасьлядоўна пазначаць гартанную змычку ды адрозьніць яе ад доўгага [a:] (гэтыя гукі ў ранейшых сэміцкіх альфабэтах пазначаліся адною літарай алеф).

Зазвычай гамза дадаецца да іншае літары (напр. аліф, ўаў) у якасьці дыякрытычнага знаку, але ў пэўных варунках можа пісацца й як асобная літара. У Юнікодзе гамза мае пазыцыю U+0621 (Arabic Letter Hamza).

У тэрмінах арабскае граматыкі гамзай называюць таксама самую гартанную змычку, незалежна ад ейнага фанэматычнага статусу. У гэтым самым значэньні тэрмін гамза (па-башкірску: һәмзә) выкарыстоўваецца і ў некаторых цюрскіх мовах.

Арабская назва гэтага знаку паходзіць ад дзеяслова hamaza (па-арабску: هَمَزَ‎‎), які можа значыць «разьбіваць, весьці, дадаваць (да слова) гамзу, вымаўляць з гартаннаю змычкай».

Гартанная змычка ў арабскай мове можа быць як асобнаю фанэмай, што й пазначаецца гамзай (па-арабску: هَمْزَة الْقَطْع‎), гэтак і нефанэматычным «цьвёрдым прыступам» (па-арабску: هَمْزَة الْوَصْل‎), які можа зьяўляцца на пачатку сказу альбо ягонай часткі. Для апошняга ў тэксьце Кур’ану выкарыстоўваецца асаблівы знак (ўасьля, ٱ), але ў звычайных тэкстах гэты гук ніяк не пазначаецца, то бок пішацца проста аліф бяз гамзы. Прыклады словаў, у якіх гамза не зьяўляецца фанэмай:

  • Арабскі артыкль al-
  • Некаторыя кароткія словы, што пачынаюцца з галоснага гуку, напр. ’ism, ibn, ibna, imr, imra, ithnāni, ithnatāni
  • Загадны лад дзеясловаў I, VII, VIII, IX, X тыпаў
  • Загадны лад дзеясловаў I, VII, VIII, IX, X тыпаў
  • Некаторыя пазычаныя словы, што пачынаюцца з клястэру зычных

Пасьля галоснага гуку такая гамза не вымаўляецца: араб. البيت الكبير‎ належыць чытаць як al-baytu-l-kabīru

У арабскай артаграфіі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У арабскай артаграфіі гамза можа пісацца пяцьцю рознымі спосабамі:

  • Самастойна (як асобная літара)
  • Пад аліфам
  • Над аліфам
  • Над ўаў
  • Над йа

У іншых артаграфіях на арабскай аснове

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Апрача арабскай, гамза выкарыстоўваецца ў іншых артаграфіях на арабскай аснове (пэрсыдзкая, пашту, старацюрская). У гэтых мовах яна можа пісацца над іншымі літарамі, чымся ў арабскай.

У казаскай артаграфіі на аснове арабіцы (альфабэт Ахмэта Байтурсынулы) гамза выкарыстоўваецца для пазначэньня пярэдняга шэрагу чатырох галосных. Яна пішацца над літарамі älip, ya, waw ды damma-waw, каб пазначыць адпаведна гукі /æ, i, ø, ʏ/ (тыя самыя літары бяз гамзы чытаюцца як /a, ɯ, o, u/. Літара E заўсёды пішацца проста як ha, бо адпаведны гук ня мае адпаведніка ў заднім шэрагу.

Фіналі ды галосныя з гамзай у кітайскай артаграфіі на арабскай аснове
Сяоэрцзін: ءَ اِئ ـِئ يُؤ ـُؤ ءِ ـِؤ ءُ ءًا ءٌ ءٍ ءْا
Піньінь: a ye -ie yue -ue
-üe
yi -ei wu an en yin ang

У кітайскай артаграфіі на арабскай аснове (г. зв. Сяоэрцзін) гамза выкарыстоўваецца ў пазначэньнях галосных, а таксама ў некаторых фіналях (гуказлучэньнях, што завяршаюць склад). Гартанная змычка ў кітайскай мове мае фанэматычны характэр, але не адлюстроўваецца ў сяоэрцзіне.

Арабская мова
Іншыя мовы