Ганна Канапацкая | |
![]() | |
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI скліканьня | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
29 кастрычніка 1976 Менск |
Партыя: | АГП |
Адукацыя: | |
Га́нна Анато́леўна Канапа́цкая (нар. 29 кастрычніка 1976, Менск) — беларуская палітычная дзяячка, прадпрымальніца. Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га скліканьня.
Скончыла менскую школу № 55, пазьней юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Дырэктар ТАА «Грынрэй», якое аказвае юрыдычныя паслугі[1][2].
Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі. На парлямэнцкіх выбарах 2016 г. абраная дэпутатам Палаты прадстаўнікоў па Кастрычніцкай выбарчай акрузе гораду Менску.
Гадуе двух дзяцей.