Ганьсу | |
кіт. 甘肃 | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Кітай |
Статус | правінцыя |
Уваходзіць у | Northwestern China[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Ланьчжоў |
Улучае | 14 акругаў, 86 паветаў, 1344 воласьцяў |
Найбольшы горад | Ланьчжоў |
Дата ўтварэньня | 1929 |
Губэрнатар | Лю Вэйпін |
Сакратар КПК | Ван Санюн |
Насельніцтва (2010) | 25 575 254 чал.[1] (22-е месца) |
Шчыльнасьць | 60 чал./км² (27-е месца) |
Нацыянальны склад | хань (92%), таксама хуэй, тыбэтцы, дунсян, мангоры, маньчжуры, уйгуры, жоўтыя ўйгуры, бааань, манголы, салары, казахі |
Плошча | 425 800[2] км² (7-е месца) |
Месцазнаходжаньне правінцыі Ганьсу | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Код ISO 3166-2 | CN-62 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Ганьсу (па-кітайску: 甘肃; піньінь: Gānsù) — правінцыя на поўначы цэнтральнай часткі Кітаю. Сталіца і найбуйнейшы горад — Ланьчжоў. Насельніцтва паводле зьвестак на 2010 год склала 25 575 254 чал.[1]
Мяжуе з трыма правінцыямі (Цынхай — на поўдні й паўднёвым захадзе, Сычуань — на поўдні ды паўднёвым усходзе, Шэньсі — на паўднёвым усходзе) і трыма аўтаномнымі раёнамі (Сіньцзян-Уйгурскім — на паўночным захадзе, Унутранай Манголіяй — на поўначы ды паўночным усходзе, Нінся-Хуэйскім — на паўночным усходзе) краіны, ля крайняй паўночнай часткі праходзіць мяжа КНР і Манголіі.
Назва правінцыі ўтвораная ад словаў 甘 (gān, па-беларуску: «раён Ганьчжоў») і 肃/肅 (sù, па-беларуску: «раён Сучжоў»).
Правінцыя займае плошчу 454 400 км² (7-е месца).
Адміністрацыйна падзяляецца на 12 мескіх і 2 аўтаномных акругі.