Гармата

Сучасная 155 мм гармата CITER L33 (Аргентына, 2000-я гг.)
Гармата сыстэмы Шнэйдэра пач. 20 ст.

Гармата — тып артылерыйскае зброі, прызначаны для насьцільнай стральбы па наземных (надводных) мэтах.[1]

Мае доўгі ствол (40—80 калібраў), вялікую пачатковую хуткасьць снарадаў (б. з. 700 м/с) і перасягае ўсе іншыя тыпы артылерыйскага ўзбраеньня ў дальнасьці стральбы. Клясыфікуюцца паводле спосабу перамяшчэньня і канструкцыі і г. д. Некаторыя гарматы называюцца «ўнівэрсальнымі», бо яны здольныя весьці агонь па наземных, паветраных і марскіх мэтах.

  1. ^ Военный энциклопедический словарь, 1983. — 863 с.: 30 л. ил. С. 607, 608.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гарматасховішча мультымэдыйных матэрыялаў