Гармата Ґатлінґа | |
---|---|
![]() | |
Тып | Хуткастрэльная гармата |
Краіна паходжаньня | ЗША |
Гісторыя выкарыстаньня | |
Пэрыяд выкарыстаньня | 1862—1911 |
Выкарыстаньне | ЗША, Японія |
Гісторыя вытворчасьці | |
Канструктар | Рычард Джордан Гатлінг |
Характарыстыкі | |
Вага | 27,2 |
Даўжыня | 107,9 |
Даўжыня ствала | 67,3 |
Экіпаж | 4 чалавекі |
Ствалы | 5—10 |
Хуткастрэльнасьць | 200—1000 (пры ручным прывадзе), да 3000 (пры электрапрывадзе) стрэлаў за хвіліну |
Гармата Ґатлінґа (па-ангельску: Gatling gun) — шматствольная хуткастрэльная стралковая зброя, папярэднік сучаснага кулямёта.
Запатэнтавана доктарам Рычардам Джорданам Ґатлінґам у 1862 годзе пад назваю Revolving Battery Gun. Папярэдніцаю гарматы Ґатлінґа зьяўляецца мітральеза[a].
«Ґатлінґ» забясьпечаны разьмешчаным зьверху магазынам з гравітацыйнаю падачаю боепрыпасаў (без спружыны). На працягу цыклю заваротку блёка ствалоў на 360°, кожны ствол робіць адзіны стрэл, вызваляецца ад гільзы й зараджаецца зноў. За гэты час адбываецца натуральнае астуджэньне ствала. Кручэньне ствалоў у першых мадэляў Ґатлінґа ажыцьцяўлялася ўручную, у пазьнейшых для яго выкарыстоўваўся электрычны прывад. Хуткастрэльнасьць мадэляў з ручным прывадам складала ад 200 да 1000 стрэлаў у хвіліну, а пры выкарыстаньні электрапрывада магла дасягаць і 3000 стрэлаў за хвіліну.
Арыгінальная канструкцыя Ґатлінґа адносіцца да палявой артылерыі, з баепрыпасамі на дымлівым пораху, зь некалькімі стваламі, прыводнымі ў кручэньне ручкаю, і зараджаўся пасродкам мэталічных касетаў з патронамі, якія вольна пададуцца ў ствол пад дзеяньнем сілы цяжару. Экстракцыя стрэляных гільзаў адбывалася таксама пад дзеяньнем сілы цяжару, калі ствол апыняўся ў ніжняй кропцы. Стральба магла весьціся безупынна датуль, пакуль не канчаліся патроны або патрон не закліноўвала ў ствале.
Навізна канструкцыі Ґатлінґа складалася не ў кручэньні ствалоў (падобная сыстэма была рэалізавана значна раней у рэвальвэрах) і не ў множнасьці ствалоў (мітральеза), а менавіта ў сыстэме вольнае падачы патронаў з бункеру, што дазваляла неспрактыкаванаму разьліку весьці стральбу ў высокім тэмпе.
Першыя прататыпы Гарматы Ґатлінґа былі ўпершыню скарыстаны падчас Грамадзянскае вайны ў ЗША. Кулямёты былі прыняты на ўзбраеньне Войскам поўначы у 1866 годзе пасьля таго, як прадстаўнік кампаніі, якая іх вырабляла, прадэманстраваў іх на поле бою[1]. Лейтэнант Нацыянальнае Ґвардыі Канэктукута А. Ховард меў долю ў прадпрыемстве — вытворцы дадзеных гарматаў, і выкарыстоўваў уласны «Ґатлінґ» у 1885 годзе супраць канадзкіх метысаў[1], падчас паўстаньня пад правадырствам Люі Рэеля у Саскачэване.
Гарматы Ґатлінґа ўвесь час удасканальваліся, расла іх надзейнасьць і хуткастрэльнасьць. Да прыкладу, у 1876 годзе мэханічная пяціствольная мадэль кулямёта калібра 0,45 цаляў дазваляла весьці агонь з хуткасьцю стральбы 700 стрэлаў у хвіліну, а пры стральбе кароткімі чэргамі кулямёт быў здольны дасягнуць неймаверных для таго часу 1000 стрэлаў у хвіліну. Пры гэтым ствалы зусім не пераграваліся — на адзін ствол не даводзілася больш 200 стрэлаў у хвіліну, істотную ролю гуляў і ствараны пры кручэньні струмень паветра, які абдзімае ствалы.
На мяжы XIX і XX стагодзьдзяў гарматы сыстэмы Ґатлінґа пачалі абсталёўваць электрапрывадам. Падобная мадэрнізацыя дазволіла давесьці хуткастрэльнасьць гарматы да 3000 стрэлаў у хвіліну, але сыстэма электрапрывада рабіла кулямёт яшчэ больш грувасткім.[2]
Са зьяўленьнем аднаствольных кулямётаў, якія працуюць на прынцыпе выкарыстаньня энэрґіі аддачы ствала пры яго кароткім ходзе, гармата Ґатлінґа, падобна іншым шматствольным сыстэмам, паступова выйшла з ужываньня. Не аказала істотнага ўплыву на лёс «Ґатлінґаў» і іх значна больш высокая хуткастрэльнасьць, паколькі на той момант у хуткастрэльнасьці вышэй за 400 стрэлаў у хвіліну ўжо не было адмысловае патрэбы. Затое аднаствольныя сыстэмы відавочна выйгравалі ў кулямёта Ґатлінґа ў вазе, манэўранасьці й прастаце зараджаньня, што ў выніку й вызначыла прыярытэт аднаствольнай сыстэмы.
Але канчаткова «Ґатлінґі» выцесьнены так і не былі — іх працягвалі ўсталёўваць на вайсковых караблях у якасьці сродкаў СПА. Асаблівую актуальнасьць шматствольныя сыстэмы здабылі падчас Другое сусьветнай вайны, калі прагрэс авіяцыі запатрабаваў стварэньня аўтаматычных гарматаў і кулямётаў зь вельмі высоках хуткасьцю стральбы. Ужо пасьля вайны быў распрацаваны шэраг гарматаў і кулямётаў рознага калібра, якія працавалі «па схеме Ґатлінґа». Дадзеныя гарматы маглі мець электрычны, гідраўлічны, пнэўматычны або ґазавы прывад, а сілкаваньне ажыцьцяўляецца з дапамогаю патронных стужкаў ці барабанных магазынаў.
Картэчаніца Ґатлінґа здымалася ў фільме «Джосі Ўэйлс — чалавек па-за законам» 1976 году, з Клінтам Іствудам у галоўнай ролі. Ўэйлс-Іствуд, страляючы з картэчаніцы, зьнішчае палову атрада паўночнікаў-кавалерыстаў, помсьцячы за згубу партызанскага атраду, які патрапіў у засаду.
Фільмаграфія:
Кніга Ілая (2010)
![]() | На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |