Гартс | ||||||
Поўная назва | Heart of Midlothian Football Club | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1874 | |||||
Горад | Эдынбург, Шатляндыя | |||||
Стадыён |
Тынкасл Умяшчальнасьць: 17 420 | |||||
Прэзыдэнт | Эн Бадж[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга | |||||
· 2023—2024 | 3 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы heartsfc.co.uk (анг.) |
«Гарт оф Мідлётыян» (па-ангельску: Heart of Midlothian F.C.) — шатляндзкі футбольны клюб з гораду Эдынбургу, прадстаўнік Прэм’ер-лігі Шатляндыі. Адзін з двух клюбаў гораду, якія прадстаўляюць найвышэйшую лігу краіны, другі мае назоў «Гібэрніян». Хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Тынкасл», які месьціцца ў эдынбурскім раёне Горгі. Стадыён зьяўляецца хатняй арэнай з 1886 году й зьмяшчае 17 420 гледачоў. У 2005 годзе летувіска-расейскі бізнэсоўца й банкір Уладзімер Раманаў выкупіў большую частку правоў на клюб у былога ўладальніка Крыса Робэртсана. На сёньняшні дзень клюб знаходзіцца пад вонкавым адміністрацыйным кантролем, паклаўшы канец уладаньню клюбам Уладзімерам Раманавым. Апошнім значным дасягненьнем клюбу лічыцца перамога ў Кубку Шатляндыі ў 2012 годзе, дзе ў фінале «сэрцы» перамаглі свайго спрадвечнага суперніка клюб «Гібэрніян» зь лікам 5:1[1].
Найбольш ранішняе згадваньне клюбу пад назовам Heart of Midlothian у спартовым кантэксьце было зроблена ў газэце The Scotsman 20 ліпеня 1864 году, калі каманда The Scotsman і Heart of Midlothian праводзілі гульню ў крыкет. На сёньняшні дзень невядома меў гэты клюб дачыненьне да футбольнага ці не, але ў тыя часу ў Брытаніі шмат клюбаў таксама добра гулялі ў іншых відах спорту[2]. «Гартс» быў заснаваны ў 1874 году. Па розных меркаваньнях назва была ўзята ад папулярнай невялічкай танцавальнай залі[3], якая ў сваю чаргу так звалася па вядомым рамане сэра Ўолтэра Скота «Сэрца графства Лётыян» (Heart of Midlothian).
Клюб пачаў мець сур’ёзныя фінансавыя праблемы ў лістападзе 2011 году, што азначала, што кіраўніцтва было не ў стане выплаціць гульцам заробную плату[4], і клюб быў выстаўлены на продаж[5]. Заробак за кастрычнік быў выплачаны позна, а заробак за лістапад гульцы ўбачылі толькі праз дваццаць дзевяць дзён, літаральна за дзень іхнага заробку за сьнежань[6]. Але й заробак за сьнежань таксама ня быў выплачаны своечасова[7], з-за чаго прафзьвяз гульцоў падаў скаргу ў кіраўніцтва шатляндзкай Прэм’ер-Лігі[8]. У гэты пэрыяд клюб параіў гульцам шукаць новы клюб[9]. 4 студзеня 2012 году кіраўніцтва Прэм’ер-Лігі загадала «Гартсу» выплаціць усе нявыплачаныя заробкі да 11 студзеня й настойвала, каб заработная плата студзеня павінна была быць выплачана ў тэрмін да 16 студзеня[10]. «Гартс» выплаціў усе заробкі 16 студзеня пасьля продажу Эгерта Ёнсана ва «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз»[11].
17 чэрвеня 2013 году «Гартс» быў перададзіны пад вонкавы кантроль, маючы пазыку ў памеры 25 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[12].
Наступныя клюбы раней прымыкалі да «Гартсу», калі яны ўваходзілі ў холдынг Уладзімера Раманава: «Коўна» (Летува), «Партызан» (Беларусь).
|
|