Гарыет Бічэр-Стоў | |
Harriet Beecher Stowe | |
Гравюра, зробленая пры жыцьці пісьменьніцы | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Гарыет Элізабэт Бічэр |
Нарадзілася | 14 чэрвеня 1811[1][2][3][…] Лічфілд, Канэктыкут |
Памерла | 1 ліпеня 1896[1][2][4][…] (85 гадоў) Гэтфард, Канэктыкут |
Пахаваная | |
Бацькі | Ліман Бічэр[d][5][6][7][…] Раксана Фут Бічэр[d] |
Сужэнец | Кэлвін Эліс Стоў[d] |
Дзеці | Charles Edward Stowe[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца |
Жанр | паданьне[d] |
Мова | амэрыканскі варыянт ангельскай мовы[d] і ангельская мова[8][9] |
Значныя творы | «Хаціна дзядзькі Тома» |
Узнагароды | |
Подпіс | |
https://harrietbeecherstowecenter.org |
Га́рыет Элі́забэт Бі́чэр-Стоў (па-ангельску: Harriet Elizabeth Beecher Stowe; 14 чэрвеня 1811, Лічфілд, Канэктыкут, ЗША — 1 ліпеня 1896, Гэтфард, Канэктыкут, ЗША) — амэрыканская пісьменьніца, аўтар раману «Хаціна дзядзькі Тома».
Гарыет Элізабэт нарадзілася ў сям’і вядомага багаслова і прапаведніка Лімана Бічэра. Малодшы брат Генры Ўорд Бічэр таксама стаў прапаведнікам. Выхоўвалася ў пурытанскай традыцыі і непрыняцьці рабства. Доўгі час будучая пісьменьніца была настаўніцай у заснаванай ейнай сястрой школе для дзяўчынак. У 1836 годзе выйшла замуж за Кельвіна Эліса Стоў, прафэсара багаслоўя ў Андавэры (Масачусэтс).
У сваіх літаратурных творах яна выступіла гарачай заступніцай жаночае адукацыі і зьнішчэньня рабаўладаньня. Самы вядомы раман Гарыет Бічэр-Стоў — «Хаціна дзядзькі Тома» (1852) — у першы ж год разышоўся ў Амэрыцы накладам 350 000, а агулам у 600 000 асобнікаў, вытрымаў 35 выданьняў у Ангельшчыне і быў перакладзены на 20 моваў. У адказ на праклёны і абвінавачаньні, якія пасыпаліся на Бічэр-Стоў за гэтую казань вызваленьня неграў з боку рабаўладальнікаў і іхніх паплечнікаў, яна выдала «Ключ» («Key to uncle Tom’s Cabin»), у якім яскрава засьведчыла, што сюжэт для раману ўзяты ёю наўпрост з жыцьця, часта нават да мізэрных падрабзянасьцяў.
Пісала таксама вершы, пераважна на рэлігійныя тэмы. У 1869 годзе надрукавала ў адным амэрыканскім часопісе артыкул «Сапраўдная гісторыя жыцьця жонкі Байрана», у якім узьвяла на вялікага паэта абвінавачаньне ў пералюбным сужыцьці са зводнай сястрой. Артыкул выклікаў усеагульнае абурэньне ў Амэрыцы і Эўропе, і хоць Бічэр-Стоў намагалася апраўдацца і пацьвердзіць абвінавачаньне новымі фактамі ў кнізе «Lady Byron vindicated» (Бостан, 1869), аднак ёй ніхто не паверыў, і ўся гэтая гісторыя можа быць патлумачаная толькі пурытанскай нецярплівасьцю асяродзьдзя, у якім Бічэр-Стоў жыла з часу свайго замужжа.
Хата ў Брансўіку (штат Мэн), дзе была напісаная «Хаціна дзядзькі Тома», знаходзіцца ў сьпісе найістотнейшых славутасьцяў ЗША.
Гарыет Бічэр-Стоў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў