Гарыс Сэфэравіч | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 22 лютага 1992[1][2][3][…] (33 гады) | |
Рост | 185 см | |
Вага | 83 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Аль-Васл | |
Нумар | 8 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2009—2010 2010—2013 2011—2012 2012 2013 2013—2014 2014—2017 2017— 2022—2023 2023 2023— |
Грасгопэр Фіярэнтына → Ксамакс (арэнда) → Леччэ (арэнда) → Навара (арэнда) Рэал Сасьедад Айнтрахт Франкфурт Бэнфіка → Галатасарай (арэнда) → Сэльта (арэнда) Аль-Васл |
3 (0) 8 (0) 14 (2) 5 (0) 18 (10) 24 (2) 88 (17) 120 (57) 10 (0) 18 (3) 32 (12) |
Зборныя | ||
2013— | Швайцарыя | 93 (25) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Гарыс Сэфэравіч (па-басьнійску: Haris Seferović; нарадзіўся 22 лютага 1992 году, Зурзээ, Швайцарыя) — швайцарскі футбаліст, нападнік клюбу «Аль-Васл» з ААЭ і нацыянальнай зборнай Швайцарыі. Зьяўляецца этнічным басьнійцам.
У дарослым футболе дэбютаваў у 2009 годзе выступамі за каманду клюбу «Грасгопэр», у якой правёў адзін сэзон, прыняўшы ўдзел толькі ў 3 матчах чэмпіянату. Сваёй гульнёй за гэтую каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу клюбу «Фіярэнтына», у склад якога далучыўся ў 2010 годзе, аднак большую частку знаходжаньня ў табары клюбу правёў у арэндах. Улетку 2013 году заключыў 4-гадовы кантракт з гішпанскім «Рэал Сасьедадам». Дэбютаваў у Ля Лізе 16 жніўня 2013 году і забіў у матчы супраць «Хэтафэ», забесьпечыўшы клюбу хатнюю перамогу зь лікам 2:0[5]. 1 жніўня 2014 году Сэфэравіч падпісаў 3-гадовы кантракт з франкфурцкім «Айнтрахтам».
У 2013 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Швайцарыі.
«Бэнфіка»:
«Аль-Васл»: