Gaspard II de Coligny | |
Адмірал Францыі | |
---|---|
1552 — 24 жніўня 1572 | |
Папярэднік | Антуан дэ Ноайлес |
Наступнік | Ганарат II Савойскі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 16 лютага 1519 Шатыён-сюр-Люэн, Францыя |
Памёр | 24 жніўня 1572 Парыж, Францыя |
Род | Каліньі |
Бацькі | Гаспар I дэ Каліньі Люіза дэ Манмарэнсі |
Жонка | Шарлота дэ Ляваль, Жаклін дэ Манбэль |
Дзеці | Люіза дэ Каліньі, Бэактрыкс дэ Каліньі, Франсуа дэ Каліньі, Шарль дэ Каліньі |
Рэлігія | кальвінізм |
Дзейнасьць | палітык, вайсковец, арыстакрат |
Гаспар II дэ Каліньі (па-француску: Gaspard II de Coligny; 16 лютага 1519, Шатыён-сюр-Люэн, Францыя — 24 жніўня 1572, Парыж, Францыя) — францускі шляхціч і дзяржаўны дзяяч, лідэр гугенотаў у часы францускіх рэлігійных войнаў.
Гаспар II дэ Каліньі паходзіў з старажытнага, але ня занадта шляхетнага бургундзкага роду. Род Каліньі можна прасачыць да XI стагодзьдзя. У часы валадараньне караля Людовіка XI, ягоныя продкі перайшлі на службу да караля Францыі.
У 1537 годзе Гаспар быў прадстаўлены да двару Францыска I, дзе хутка пасябраваў з маладым герцагам Франсуа дэ Гізам. Ужо ў 1543 годзе яны ўдваіх праводзілі караля на вайну, а неўзабаве пасьля гэтага Каліньі ўступіў у шэрагі дзейнага войска й адразу зьвярнуў на сябе ўвагу мужнасьцю й таленавітасьцю, здольнасьцю арганізаваць войскі, трымаць жаўнераў у дысцыпліне й натхняць іх. Падчас вайны з Карлам V і Генрыхам VIII ён выказаў здольнасьці й на дыпляматычнай ніве, пасьпеўшы шляхам перамоваў пакінуць за Францыяй Булёнь.
У 1547 годзе быў прызначаны генэральным палкоўнікам францускай пяхоты, з 1551 году — губэрнатарам Парыжу й Іль-дэ-Франс, з 1555 году — Пікардыі. У 1552 годзе прызначаны адміралам Францыі. У чыне адмірала прымаў удзел у вайне супраць Лятарынгіі, дзе спрыяў заваяваньню трох біскупстваў і перамозе пры Рынці. Але асабліва Каліньі праславіў сябе ў гэтай вайне абаронай Сэн-Канта (1557), там ён быў узяты ў палон гішпанцамі, перапраўлены ў Гент, дзе й прабыў каля двух гадоў.
У гэты час, дзякуючы адзіноце, чытаньню Бібліі, перапісцы з братам (д’Андэлё), які ўжо браў актыўны ўдзел у Рэфармацыі, Каліньі далучыўся да кальвінства й пераканаў зрабіць тое ж і сваю жонку. У кастрычніку 1559 году Каліньі быў вызвалены з гішпанскага палону й вярнуўся ў Францыю. На радзіме ён стаў адным зь лідэраў пратэстанцкага руху, прыняўшы актыўны ўдзел у Рэлігійных войнах.
Гаспар быў забіты ў Барталямэеўскую ноч 24 жніўня 1572 году.
Гаспар II дэ Каліньі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў