Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў
Тытульны аркуш 1-га тому
Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў (польск. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich) — грунтоўная шматтомная энцыкляпэдыя, выдадзеная ў 1880—1902 роках у ВаршавеФіліпам Сулімерскім і Браніславам Хлябоўскім.
«Геаграфічны слоўнік» — выдатная крыніца дзеля вывучэньня гісторыі і геаграфіі колішніх абшараў Рэчы Паспалітай, у ім можна знайсьці каштоўныя зьвесткі пра мноства беларускіх геаграфічных аб’ектаў.