Геаграфічны цэнтар Эўропы

На мапе чырвонымі кропкамі пазначаныя некаторыя з „цэнтраў Эўропы“:
Дзелавое (Украіна), Крагулі (ці Крэмніцкія Бані, Славаччына), Дрэздэн і Кляйнмайшайд (Нямеччына), Торунь і Сухаволя (Польшча), Бярнатай або Пурнушкі (Летува)
Мапа ўсіх каардынатаў праз: OpenStreetMap 
Загрузіць каардынаты як: KML · GPX

Месцазнаходжаньне геаграфі́чнага цэ́нтру Эўро́пы зьяўляецца прадметам спрэчак з XVIII стагодзьдзя і заснаванае на вылічэньнях, якія залежаць ад межаў (найдалей пакладзеных пунктаў Эўропы) і на розных спосабах вылічэньня канчатковых вынікаў. Таму існуюць некалькі пунктаў, якія могуць лічыцца гіпатэтычным цэнтрам Эўропы.

Першым геаграфічны цэнтар Эўропы вылічыў у 1775 року польскі астраном і картограф Шыман Антоні Сабякрайскі. Узяўшы за гранічныя пункты Партугалію, Цэнтральны Ўрал, Нарвэгію і Грэцыю (без уліку астравоў), ён атрымаў месцазнаходжаньне цэнтру ў мястэчку Сухаволі Вялікага Княства Літоўскага, дзе цяпер усталяваны помнік. У Беларусі прынята лічыць, што цэнтар Эўропы знаходзіцца ў возеры Шо (Віцебская вобласьць) або ў Полацку.

Цяпер на званьне геаграфічнага цэнтру Эўропы прэтэндуюць:

Помнік „Полацак — геаграфічны цэнтар Эўропы(be)
  1. ^ Радыё Рацыя. (3 кастрычніка 2002) Пуп Эўропы будзе нашым! TUT.BY Праверана 23 сьнежня 2020 г.
  2. ^ Зьмітраў, Мікіта (10 красавіка 2008) У Беларусі зьявіцца чарговы цэнтар Эўропы Наша Ніва. Народныя навіны Віцебская. Праверана 23 сьнежня 2020 г.
  3. ^ Корбут, Віктар (11 сакавіка 2009) Як у Полацку знайшлі цэнтр Еўропы TUT.BY. Народная газетаПраверана 23 сьнежня 2020 г.
  4. ^ The Museum of Geographical Centre of Europe Museums of Lithuania Праверана 23 сьнежня 2020 г.
  5. ^ Rainer Mautz. (9 верасьня 2007) DCP: Centre of European Continent (visit #3) (анг.) Degree confluence project Праверана 23 сьнежня 2020 г.
  6. ^ O. Maňáková. (26 студзеня 2012) SVK: Kremnické Bane - Geographical Center Of Europe (славацк.) Infoglobe Праверана 23 сьнежня 2020 г.
  7. ^ Geographical Centre of Europe (анг.) Lonely Planet Праверана 23 сьнежня 2020 г.
  8. ^ Francis Tapon. The Hidden Europe: What Eastern Europeans Can Teach Us. — SonicTrek, 2011. — С. 14. — ISBN 978-0-9765812-2-2

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]