Генадзь Грушавы | |
Дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі | |
---|---|
1990 — 1996 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Вячаслаў Кебіч, Міхаіл Чыгір |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
24 ліпеня 1950 Менск, Беларуская ССР, СССР |
Памёр: |
28 студзеня 2014 Менск, Беларусь |
Партыя: | Беларуская хрысьціянска-дэмакратычная партыя (1996) |
Сужэнец: | Ірына Грушавая |
Дзеці: | Сын: Максім; дочкі: Марына, Мар’яна |
Бацька: | Уладзімер Ерамеевіч Грушавы |
Адукацыя: | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1972) |
Узнагароды: |
Генадзь Уладзімеравіч Грушавы (27 ліпеня 1950, Менск — 28 студзеня 2014) — заснавальнік і старшыня дабрачыннага фонду «Дзецям Чарнобыля», доктар філязофскіх навук (1994), прафэсар (1995), дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня. Адзін з арганізатараў Беларускага народнага фронту «Адраджэньне». У Вярхоўным Савеце ўваходзіў у фракцыю Апазыцыя БНФ. Пасьля рэфэрэндуму 1996 году грамадзкія аб’яднаньні 15-ці раёнаў Беларусі сабралі 116 тыс. подпісаў супраць скасаваньня яго дэпутацкіх паўнамоцтваў. У 1997 быў адным з заснавальнікаў Асамблеі НДА. З сакавіка 1997 г. па сакавік 1998-га знаходзіўся ў Нямеччыне праз пагрозу арышту[1]. У 1999 атрымаў нарвэскую праваабарончую узнагароду памяці прафэсара Торалфа Рафто.
Скончыў менскую школу №50, якая спэцыялізавалася на фізыцы і матэматыцы. Аднак паступіў на філязофскі факультэт БДУ, дзе выкладаў з 1973 г. да сваёй сьмерці. У 1975 абараніў кандыдацкую, а пазьней і доктарскую дысэртацыю па філязофіі. З 1991 прарэктар Інстытуту сучасных ведаў. Дасьледаваў гісторыю філязофскай і грамадзка-палітычнай думкі Заходняй Эўропы і Беларусі часоў Адраджэньня і Асьветніцтва, тэарэтыка-мэтадалягічныя праблемы пазнаньня, грамадзкай філязофіі і паліталёгіі. Аўтар працы «Аказіяналізм Нікаля Мальбранша» (1978)[2].
У 1989 г. узначаліў Камітэт БНФ «Дзеці Чарнобыля», які 20 лістапада 1990-га ператварыўся ў дабрачынны фонд «Дзецям Чарнобыля» і дапамог больш як 2 млн жыхароў Беларусі. У 1993 г. фонд налічваў 14 тыс. сябраў. Фонд накіраваў 160 тыс. дзяцей на аздараўленьне за мяжу і да 2000 г. увёз у Беларусь лекаў на суму каля $500 млн[3].
Памёр ад раку крыві. Пахаваны на Паўночных могілках у Менску.
![]() |
Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |