Георгіеўскі трактат (па-грузінску: გეორგიევსკის ტრაქტატი) — дамова паміж Расейскай імпэрыяй і Картлі-Кахэтынскім царствам, падпісаная 4 жніўня 1783 году ў Георгіеўску. Паводле Георгіеўскага трактату грузінскі цар Іраклі II прызнаваў пратэктарат Расейскай імпэрыі і адмаўляўся ад самастойнай зьнешняй палітыкі.
Кацярына II гарантавала Грузіі поўную аўтаномію, непарушнасьць яе тэрыторыі і абарону на выпадак вайны; прывілеяваныя саслоўі Грузіі прыраўноўваліся да адпаведных расейскіх. Георгіеўскі трактат аслабіў пазыцыі Ірану і Турэччыны ў Закаўказьзі і падрыхтаваў далучэньне Грузіі да Расейскай імпэрыі ў 1801 годзе.
Густерин П. Российская империя и Кавказ. — Саарбрюккен: LAP LAMBERT Academic Publishing, 2014. — 64 с — ISBN 978-3-659-15032-6.
Волхонский М. А. Военная политика Российской империи в Закавказье в 1783—1796 гг. // Военно-исторический журнал. — 2018. — № 9. — С.13—21.
Kazemzadeh, Firuz. Iranian relations with Russia and the Soviet Union, to 1921 // The Cambridge History of Iran (Vol. 7) (англ.) / Avery, Peter; Hambly, Gavin; Melville, Charles. — Cambridge University Press, 1991. — ISBN 978-0521200950.
Mikaberidze, Alexander. Historical Dictionary of Georgia (неопр.). — 2. — Rowman & Littlefield, 2015. — ISBN 978-1442241466.
Perry, John R. Karim Khan Zand (неопр.). — Oneworld Publications, 2006. — ISBN 978-1851684359.