Герб «Касьцеша» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1500 |
Памёр | 1561[1] |
Род | Хадкевічы |
Бацькі | Аляксандар Хадкевіч Васіліса з Галоўчынскіх |
Жонка | Ганна з Шэметаў |
Дзеці | Ян, Крыстына, Барбара, Альжбета, Соф'я, Ганна, Канстанцыя |
Дзейнасьць | пісьменьнік |
Геранім Хадкевіч (к. 1500 — 1561) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падчашы вялікі літоўскі (1542—1544), кашталян троцкі (1544—1549), адначасна староста генэральны жамойцкі (з 1545) і кашталян віленскі (з 1559)[2]. Заснавальнік сярэдняй (быхаўскай) лініі роду Хадкевічаў.
Трымаў Ашмянскае (1538—1541), Радуньскае (1542—1545), Цельшаўскае (1546—1554), Вількійскае (1536 або 1550—1561) і Шклоўскае (1550—1554) староствы. Граф на Шклове і Быхаве.
Сын Аляксандра Хадкевіча, ваяводы наваградзкага, і Васілісы з Галоўчынскіх. Меў братоў Рыгора і Юрыя.
У 1555 ад вялікага князя Жыгімонта Аўгуста выправіўся з дыпляматычнай місіяй да Папы Рымскага Паўла IV і імпэратара Фэрдынанда, які дараваў яму і нашчадкам тытул графа Сьвятой Рымскай імпэрыі. Умацаваў становішча роду ў найвышэйшых дзяржаўных колах[3].
Сьпярша вызнаваў праваслаўе, каля 1530 перайшоў у каталіцтва, а ў 1555 пад уплывам Рэфармацыі — у кальвінізм.
Ажаніўся з Ганнай Шэмет. У шлюбе меў сына Яна і дачок Крыстыну, Барбару, Альжбету, Соф’ю, Ганну, Канстанцыю.