Герпэталёгія (ад грэц. ἑρπετόνгерпэтон — паўзучая жывёла і грэц. λόγοςлёгас — веданьне, навука) — разьдзел заалёгіі, які вывучае земнаводных (альбо амфібій) і паўзуноў (ці рэптылій).
Часам навуку аб земнаводных называюць батрахалёгіяй (ад па-грэцку: βατραχον — жаба). Разьдзел аб зьмеях называюць серпэнталёгіяй (ад лат. serpens, род. склон serpentis — зьмяя; анг. serpentology, фр. ophiologie, ад грэц. ophis — зьмяя).
Russian Journal of Herpetology. Заснаваны ў 1994 году. [2]
Bibliotheca Herpetologica: a journal of the history and bibliography of herpetology (часопіс таварыства «International Society for the History and Bibliography of Herpetology»). Заснаваны ў 1999 годзе. [3]
Amphibia-Reptilia (часопіс таварыства «Societas Europaea Herpetologica»). [4]
Сучасная герпэталёгія. Заснаваны ў 1999 годзе. [5]