Гласіс

Быхаўская фартэцыя ў першай палове XVIII ст., з напольнага паўднёвага боку бачны шырокі гласіс перад ровам

Гласіс (анг., франц. glacis) — ахоўны земляны насып перад ровам і схаваным ходам у сыстэме абароны фартэцыяў Новага часу, адкрыты для абстрэлу абарончай артылерыяй.

Гласіс зьявіўся ў галяндзкай школе фартыфікацыі ў другой палове XVI стагодзьдзя. Насыпаньне гласісу перад асноўным абарончым валам стала праявай тэндэнцыі да паглыбленьня лініі абароны, а пераход да тактыкі актыўнай абароны, бо за гласісам разьмяшчаўся г. зв. схаваны ход з пазыцыямі для пехоты, а таксама пляцдармы для канцэнтрацыі войскаў пры патрэбе нападу на ворага.

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.