Глютамінавая кісьля | |
![]() Шкілетная формула l-глютамінавай кісьлі | |
![]() Кулестрыжневая мадэль | |
Назвы | |
---|---|
глютамінавая кісьля
| |
Іншыя назвы | 2-амінапэнтанэдыойная кісьля, 2-амінаглютаравая кісьля |
Агульныя | |
Хімічная формула | C₅H₉NO₄[1] |
Рацыянальная формула | C 5H 9NO 4 |
Зьнешні выгляд | белы крышталічны парашок |
Фізычныя характарыстыкі | |
Малярная маса | 2,4E−25 кг[1] |
Шчыльнасьць | 1,4601 (20 °C) г/см³ |
Тэрмічныя характарыстыкі | |
Тэмпэратура плаўленьня | 199 °C |
Хімічныя характарыстыкі | |
pKa | 2.10, 4.07, 9.47[2] |
Растворнасьць у вадзе | 8.57 g/L [3]г/100 мл |
Растворнасьць у | Этаноль: 350 мкг/100 г (25 °C)[4]г/100 мл |
Клясыфікацыя | |
Рэгістрацыйны № CAS | 56-86-0 |
PubChem | 33032 |
№ Эўрапейскай супольнасьці | 200-293-7 |
SMILES | |
InChI | |
ChEBI | 16015 |
Нумар ААН | 3KX376GY7L |
ChemSpider | 30572 |
Бясьпека | |
H-фразы | H315, H319, H335 |
Піктаграмы небясьпекі | ![]() |
Глютамінавая кісьля ў Вікісховішчы | |
Калі не пазначана іншае, усе зьвесткі прыведзеныя для стандартных умоваў (25 °C, 100 кПа). |
Глютамі́навая кі́сьля (іённая форма — глютамат; малекулярная формула — C
5H
9NO
4) — α-амінакісьля, спосаб біясынтэзу бялкоў амаль для ўсіх жывых істотаў. Для чалавека ня ёсьць незаменнай, паколькі чалавечае цела можа сынтэзаваць яе ў дастатковай колькасьці. Глютамінавая кісьля — найбольш узбуджальны нэўрамэдыятар нэрвовай сыстэмы хрыбетных. Служыць прэкурсорам(d) для сынтэзу інгібітарнай γ-амінаалейнай кісьлі(d) (ГАБК) у ГАБК-эргічных нэўронах.
Глютамінавая кісьля існуе ў трох аптычна ізамэрных формах.
Пры распушчэньні кісьлі ў вадзе амінагрупа (−NH
2) можа надбаць пратон (H+
), а карбонавыя групы могуць пратоны страчваць у залежнасьці ад узроўню кісьліннасьці(d) асяродзьдзя.
Глютамічная кісьля — хіральная; існуюць два люстэркавыя энантыямэры: d(−) і l(+). Форма l часьцей сустракаецца ў прыродзе, а форма d — у адмысловых асяродках, напрыклад у капсулах і вузавых сьценках бактэрый, печані сысуноў[5][6].
Амінакісьлі сустракаюцца ў прыродзе ў мностве прадуктаў, аднак іхнія смакавыя ўласьцівасьці былі адкрытыя толькі ў пачатку XX стагодзьдзя. У 1886 року нямецкі хімік Карл Гайнрых Рытгаўзэн адкрыў глютамінавую кісьлю, апрацоўваючы глютэн пшаніцы серчанай кісьляй[7]. У 1908 японскі дасьледнік Кікунаэ Ікеда з Такійскага імпэратарскага ўнівэрсытэту выявіў, што карычневыя крышталі, якія засталіся пасьля выпарваньня вялікага аб’ёму комбавага булёну — гэта глютамінавая кісьля. Пакаштаваўшы гэтыя крышталі, ён адчуў неапісальны, але адназначны водар, які адчуваў у іншых стравах, асабліва ў водарасьцях. Прафэсар Ікеда назваў такі смак умамі, а пазьней запатэнтаваў мэтад масавай вытворчасьці крыштальнай солі глютамінавай кісьлі — глютамату натру[8][9].
Рэагенты | Прадукты | Фэрмэнты | |
---|---|---|---|
Глютамін + H2O | → | ГлК + NH3 | GLS, GLS2 |
NAcGlu + H2O | → | ГлК + ацэтат | N-ацэтыль-глютамінавая сынтаза |
α-кетаглютарат + NADPH + NH4+ | → | ГлК + нікатынадэніндынуклеатыдфасфат+ + H2O | GLUD1, GLUD2[10] |
α-кетаглютарат + α-амінакісьля | → | ГлК + α-кетакісьля | Трансаміназа |
1-піралін-5-карбаксылят + NAD+ + H2O | → | ГлК + NADH | ALDH4A1 |
N-фарміміна-L-глютамат + FH4 | → | ГлК + 5-фарміміна-FH4 | FTCD |
NAAG | → | ГлК + NAA | GCPII |
У прамысловых маштабах глютамінавую кісьлю вырабляюць больш за якія іншыя амінакісьлі. З 1950-х рокаў на замену хімічнаму сынтэзу прыйшло аэробнае закісваньне цукру й аміяку, найчасьцей для працэсу фэрмэнтацыі выкарыстоўваецца бактэрыя Corynebacterium glutamicum[11].
Глютамат — ключавы чыньнік вузавага мэтабалізму. Харчовыя бялкі ў людзей пры страваваньні распадаюцца на амінакісьлі, якія служаць мэтабалічным палівам для іншых функцыяў арганізму. Ключавым працэсам для распаду амінакісьляў ёсьць трансамінацыя, у якой амінагрупа амінакісьлі перадаецца ў α-кетакісьлю, звычайна з каталізацыяй трансаміназай.
Таксама глютамат грае значную ролю ў вывадзе з арганізму лішкаў азоту.