Гнаявік | |
Гнаявік звычайны | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Чэлясаногія |
Кляса | Вусякі |
Атрад | Цьвердакрылыя |
Сямейства | Гнаевікі-землякопы |
Род | Сапраўдныя гнаевікі |
Від | Гнаявік |
Бінамінальная намэнклятура | |
Geotrupes stercorarius | |
Гнаявік звычайны (па-лацінску: Geotrupes stercorarius) — цьвердакрылы жук зь віду гнаевікоў-землякопаў.
Мае даўжыню 14—25 мм. Афарбоўка цёмна-сіняватая, зь зеленаватым адлівам і мэталічным бляскам. Цела авальнае, выпуклае. На кожным надкрылку сем доўгіх шэрагаў ледзь заўважных кропак. Вусікі кароткія, у канцы пашыраюцца. На кожнай лапцы па некалькі шыпоў.
Шырока распаўсюджаны ў Эўропе. Дарослыя жукі сустракаюцца з красавіка па лістапад.
Жук харчуецца экскрэмэнтамі траваедных жывёлаў, часта пасяляецца побач з фэрмамі, таксама ў лясох. Сваімі заднімі лапамі вырабляе цвырканьне. Увесну самец і самка роюць у зямлёй пад купай гною ход, які можа мець даўжыню да 50 см. Ад яго самка прарывае бакавыя прахоны, у кожныя зь якіх прыносіць купку гною і адкладае яйка. Пасьля заляпляе праход гноем. Лічынкі, вылупіўшыся зь яйка, год харчуюцца гноем, пасьля чаго акукляюцца. Зь яе паўстае дарослы жук.
Гнаявік — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў