Гораждзе | |
бас. Goražde | |
Краіна: | Босьнія і Герцагавіна |
Дзяржаўнае ўтварэньне: | Фэдэрацыя Босьніі і Герцагавіны |
Грамада: | Гораждзе |
Плошча: |
|
Вышыня: | 345 м н. у. м. |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | +387 38 |
Паштовы індэкс: | 73000 |
Геаграфічныя каардынаты: | 43°40′0″ пн. ш. 18°58′40″ у. д. / 43.66667° пн. ш. 18.97778° у. д.Каардынаты: 43°40′0″ пн. ш. 18°58′40″ у. д. / 43.66667° пн. ш. 18.97778° у. д. |
Гораждзе | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://www.gorazde.ba Афіцыйны сайт |
Го́раждзе[1] (па-басьнійску: Goražde) — горад, цэнтар аднайменнай абшчыны ў Босьніі і Герцагавіне. Разьмешчаны на рацэ Дрыне і зьяўляецца самым усходнім пунктам басьнійска-харвацкай фэдэрацыі ўнутры Босьніі і Герцагавіны. Адлегласьць да Сараева, разьмешчанага на паўночны захад ад гораду, складае 45 км. У горадзе на 90% насельніцтва баснійцы.
Упершыню Гораждзе быў згаданы ў пэрыяд паміж 1379 і 1404 гадамі. З 1423 па 1878 гады знаходзіўся пад уладай Асманскай імпэрыі. У 1878 — 1918 гадах належаў Аўстра-Вугоршчыне. У Басьнійскай вайне 1992—1995 гадоў, за горад ішлі цяжкія баі паміж сэрбамі і басьнійцамі. У 1993 быў абвешчаны зонай пад абаронай ААН. Паводле Дэйтанскага пагадненьня горад быў уключаны ў басьнійска-харвацкую фэдэрацыі. З тых часоў ён зьяўляецца амаль анклявам, злучаным з астатняй тэрыторыяй фэдэрацыі тонкай палоскай зямлі.
У горадзе разьвіты цэмэнтавая і хімічная прамысловасьці.
Адна з вуліцаў Гораждзя названа ў гонар Джахара Дудаева.
Гораждзе — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў