Гордан Шыльдэнфэльд | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 18 сакавіка 1985[1][2][3][…] (39 гадоў) | |
Рост | 191 см | |
Вага | 82 кг | |
Пазыцыя | задні абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2004—2007 2007—2008 2008—2010 2008—2009 2009—2010 2010—2011 2011—2012 2012—2015 2013 2013—2015 2015—2017 2017—2021 2021 2021—2022 |
Шыбэнік Дынама Загрэб Бэшыкташ → Дуйсбург (арэнда) → Штурм (арэнда) Штурм Айнтрахт Франкфурт Дынама Масква → ПАОК (арэнда) → Панатынаікос (арэнда) Дынама Загрэб Анартосіс Шыбэнік Арыс Лімасол |
17 (0) 32 (2) 9 (0) 4 (0) 34 (1) 36 (2) 33 (1) 6 (0) 15 (1) 57 (2) 27 (0) 104 (9) 21 (0) 31 (0) |
Зборныя | ||
2009—2016 | Харватыя | 29 (1) |
Гордан Шыльдэнфэльд (па-харвацку: Gordon Schildenfeld; нарадзіўся 18 сакавіка 1985 году, Шыбэнік, СФРЮ) — былы харвацкі футбаліст, абаронца. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Харватыі.
Гордан зьяўляецца выхаванцам футбольнага клюбу «Шыбэнік». Ва ўзросьце 16 гадоў дэбютаваў у асноўным складзе каманды супраць «Каменю» зь Інграду. Правёў сэзон 2005—2006 гадоў у другой харвацкай лізе, здолеў вывесьці каманду ў першую лігу й дзякуючы сваім выступам атрымаў мноства прапановаў ад харвацкіх клюбаў. Абраў у выніку ў зімовым міжсэзоньні «Дынама» з Загрэбу, у складзе якога адгуляў сэзон 2007—2008 гадоў.
У 2008 годзе быў выкуплены турэцкім клюбам «Бэшыкташ», але летам быў аддадзены ў арэнду нямецкаму «Дуйсбургу». Праз год зноўку перайшоў на правах арэнды, але ўжо ў аўстрыйскі «Штурм»[4]. 8 чэрвеня 2010 году падпісаў трохгадовае пагадненьне аб выступе за клюб, сума ўгоды склала 400 тысячаў эўра. Паміж клюбамі было дасягнута пагадненьне, што ў выпадку датэрміновага разрыву кантракту 20% сумы пяройдуць да «Бэшыкташу»[5]. 7 ліпеня 2011 году ён падпісаў кантракт зь нямецкім клюбам «Айнтрахт», такім чынам, скасаваўшы пагадненьне са «Штурмам». Сума ўгоды склала мільён эўра[6].
10 ліпеня 2012 году склаў трохгадовы кантракт з маскоўскім «Дынама»[7].
14 лістапада 2009 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Харватыі, выйшаўшы на 59-й хвіліне замест Дарыё Срны ў матчы супраць зборнай Ліхтэнштайну[8].
«Дынама» Загрэб:
«Штурм»:
«Панатынаікос»:
Ягоны бацька зьяўляецца аўстрыйцам паводле нацыянальнасьці, які ёсьць выхадцам са Славеніі[9].