Гоферавыя | |
Geomys pinetis — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Грызуны (Rodentia) |
Падатрад | Castorimorpha |
Сямейства | Гоферавыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Geomyidae Bonaparte, 1845 | |
Гоферавыя (Geomyidae) — сямейства клясы сысуноў, якое ўключае 7 сучасных родаў і 41 сучасны від[1]. Яны насяляюць Паўночную Амэрыку і Цэнтральную Амэрыку ад поўдня Канады да Панамы. Выкапныя рэшткі вядомыя ад раньняга алігацэну Паўночнай Амэрыкі[2][3].
Члены гэтага сямейства маюць каржакаватыя цела без выразнай шыі і з кароткімі моцнымі нагамі. Ступні шырокія; кіпцюры на пярэдніх лапах развіты асабліва добра. Хвост кароткі, рэдкашэрсны. Гэтыя жывёлы рухаюцца назад амаль гэтак жа лёгка, як і наперад. Вочы і вушы невялікія. Мяшочкі, якія выходзяць з боку рота назад на плечы, выкарыстоўваюцца для транспарціроўкі ежы. Большасьць гоферавых вагой некалькі сотняў грамаў; некалькі цэнтральнаамэрыканскіх відаў дасягаюць амаль 1 кг. Валасяны полаг, звычайна — адценьне карычневага; часта ён вельмі адпавядае колеру глебы, у якой жыве жывёла. Зубная формула: 1/1, 0/0, 1/1, 3/3 = 20 зубоў[3][2].
Гоферавыя амаль усё жыццё праводзяць пад зямлёй. Толькі у выключных выпадках пошук ежы выводзіць іх на паверхню. Яны капаюць кармавыя вельмі вузкія тунэлі, якія праходзяць блізка да паверхні і жылыя тунэлі з гнездавымі, спальнымі і складскімі камерамі больш глыбокія і большыя. Гоферавыя не ўпадаюць у сьпячку. Яны ядуць падземныя часткі расьлін — карані і клубні. Гоферавыя строга адзіночкі, якія толькі ненадоўга збіраюцца разам, каб размнажацца[3][2].
Сямейства гоферавыя (Geomyidae)
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |