Гоца

Каардынаты: 36°2′42″ пн. ш. 14°15′32″ у. д. / 36.045° пн. ш. 14.25889° у. д. / 36.045; 14.25889

Гоца і прылеглыя выспы (на расейскай мове)

Гоца (Гоза) — выспа ў Міжземным моры, якая ўваходзіць у Мальтыйскі архіпэляг і якая зьяўляецца тэрыторыяй дзяржавы Мальта. Плошча 67 км², колькасьць насельніцтва каля 30 000 чал. Намінальная сталіца — горад Вікторыя (да 1887 году — Рабат), насельніцтва каля 6 000 чал.

Характэрныя рысы ляндшафту — груды з плоскімі вяршынямі. Рэк на высьпе няма, захаваліся толькі глыбокія рэчышчы.

Гоца — другая па велічыні выспа Мальтыйскага архіпэляга (пасьля выспы Мальта). Адлегласьць паміж двума найбуйнейшымі выспамі — 6 км. Сувязь ажыцьцяўляецца пасродкам парамнай пераправы, якая перавозіць як пасажыраў, так і аўтамабілі. Судны курсуюць паміж газытанскім портам Мджар і мальтыйскімі Чыркэва (30 хвілін) і Са-Мэйсан (1 гадзіна 15 хвілін).

На Гоца мноства турыстычных аб’ектаў. 12 гасьцініц (ад 2 да 5 зорак). Галоўныя курорты — Шлендзі, Марсалфорн, Мджар.

На поўначы разьмешчаныя пяшчаныя пляжы — Рамла, Сан Блас, Хонда ір-Румін.

Сувэнірная прадукцыя — карункі.