Гоў Эгэд Іглз | |
Поўная назва | Go Ahead Eagles |
---|---|
Заснаваны | 2 сьнежня 1902 |
Горад | Дэвэнтэр, Нідэрлянды |
Стадыён |
Адэляарсгорст Умяшчальнасьць: 6700 |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Эрэдывізія |
· 2023—2024 | 9 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы ga-eagles.nl (нід.) |
«Гоў Эгэд Іглз» (па-нідэрляндзку: Go Ahead Eagles) — нідэрляндзкі футбольны клюб з гораду Дэвэнтэру. Заснаваны ў 1902 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Нідэрляндаў (1917, 1922, 1930, 1933).
Клюб быў заснаваны ў 1902 годзе пад назовам «Бі Кўік». Неўзабаве назва была зьмененая ў 1905 годзе на запыт Нідэрляндзкай футбольнай асацыяцыі, то бок клюбы стаў менавацца «Го Эгэд»[2]. Клюб дэбютаваў у другім дывізіёне нідэрляндзкага першынства. У 1911 годзе клюб прасунуўся ў найвышэйшую лігу, трапіўшы ва ўсходні дывізіён. У 1916 годзе клюб здабыў перамогу ў сваім дывізіён і трапіў у плэй-оф, каб паспаборнічаць за чэмпіёнскі тытул зь іншымі рэгіянальнымі пераможцамі. «Го Эгэд» атрымаў паразу ад «Вілема II» і скончыў свае выступы. Праз год каманда паўтарыла свой шлях, але гэтым разам здабыла тытул чэмпіёна краіны. У 1922, 1930 і 1933 гадах дэвэнтэрцы былі чэмпіёнамі Нідэрляндаў[2]. У міжваенны час клюб агулам быў адным з самых пасьпяховых у краінах.
З прафэсійным статусам, які быў набыты ў 1954 годзе, вынікі «Го Эгэд» былі першапачаткова няўдалымі. У 1956 годзе клюб скончыў чэмпіянат у перадапошнім месцы і апусьціўся у Твээдэдывізію. Але ў 1959 годзе ён вярнуўся ў Ээрстэдывізію. У 1963 годзе дэвэнтэрцы ўзвысіліся да Эрэдывізію. Наступныя дваццаць гадоў клюб працягваў выступаць у найвышэйшым дывізіёне. Асабліва пасьпяховых вынікаў каманда здабывала ў другой палове 1960-х гадоў. Гэтак у пэрыяд з 1966 па 1969 гады «Го Эгэд» чатыры разы запар завяршаў сэзон у першай пяцёрцы дружынаў, а ў сэзон 1967—1968 гадоў каманда нават здабыла бронзавыя мэдалі, прапусьціўшы наперад толькі «Аякс» і «Фэеноорд». Прыкладна ў гэты ж час клюб даходзіў да паўфіналаў Кубка Нідэрляндаў, а ў 1965 годзе нават рушыў і далей у фінал, дзе прагуляў «Фэеноорду». У ліпені 1971 году на запыт трэнэра Бары Г’юза прафэсійная каманда была вылучана з складу арганізацыі[3], і, каб аддзяліцца, ад яе прафэсійная каманда абрала назоў «Го Эгэд Іглз», спасылаючыся на герб гораду, які зьмяшчае выяву арлу. У сэзоне 1971—1972 гадоў клюб стаў адзіным, хто здолеў перамагчы цягам турніру «Аякс».
У 1970-х і пачатку 1980-х гадоў «Го Эгэд Іглз» быў стабільным удзельнікам Эрэдывізіі, але ў 1987 годзе клюб страціў месца ў элітным дывізіёне. У час з 1992 па 1996 год клюб зноў спаборнічаў у найвышэйшым дывізіёне, але пасьля гэтага доўгі час браў удзел у розыгрышы Эрстэдывізіі[2]. Часткова, праз тое, што клюб стала адкладваў будаўніцтва новага стадыёну ўзьніклі фінансавыя цяжкасьці. Толькі дзякуючы дапамозе інвэстараў клюб здолеў выжыць у лістападзе 2003 году, але з таго часу кантроль над клюб перайшоў да прыватнікаў.