Гравю́ра (па-расейску: гравюра ад франц. graver — «выразаць», «ствараць рэльеф»), таксама рыці́на (па-руску: ритина ад чэск. rytina) — від графічнага мастацтва, стварэньне выяваў, якія можна дубляваць кантактным друкам з рэльефных паверхняў ці праз трафарэт. Кожны адбітак лічыцца аўтарскім творам.
У залежнасьці ад матэрыялу формы выдзяляюць некалькі відаў гравюры — гравюра на мэтале, лінагравюра, ксілаграфія, літаграфія, гравюра на картоне, воску і г. д.
У залежнасьці ад спосабу апрацоўкі формы гравюра на мэтале яшчэ разьдзяляецца на віды: гравюра разцом на медзі, афорт, мецца-цінта, аквацінта, сухая ігла і інш. Для стварэньня рэльефа ў гэтых выпадках выкарыстоўваецца або мэханічны спосаб (разьба іглой, разцом і да т. п.), або хімічны (траўленьне кіслатой).
Гравюра — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў