Градзіна

Павека з градзінай

Градзіна (халодны ячмень, халязіён; грэц. χαλάζιον — градзіна) — набытае хранічнае запаленьне храстка на павеку вакол відазьмененай тлушчавай (мейбоміевай) залозы. Прычынай ёсьць закупорка вывадной пратокі залозы праз павялічаную тлушчавытворчасьць.

Прадухіленьню хваробы спрыяюць прагулкі на сьвежым паветры, штодзённае ўжыцьцё сьвежай гародніны і садавіны, выкарыстаньне чыстых асабістых насавікоў.

Разьвіцьцё хваробы выклікаюць пераахаладжэньне павек, аслабленьне імунітэту, нашэньне памылкова падабраных кантактаных лінзаў, дотык да павек бруднымі прадметамі і недалечаны ячмень[1].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Градзінасховішча мультымэдыйных матэрыялаў