Грамадзянская вайна ў Сальвадоры

Сальвадорская грамадзянская вайна
Адно зь месцаў масавага зьнішчэньня жыхароў Сальвадору падчас грамадзянскае вайны
Дата: 9 траўня 1979 — 16 студзеня 1992
Месца: Цэнтральны і ўсходні Сальвадор
Вынік: Чапультэцкая мірная дамова;
  • Перамога рэвалюцыянэраў
  • Скіданьне вайсковага ўраду
  • Рэформа ўзброеных сілаў
  • роспуск нацыянальнай і скарбавай паліцыяў
  • НВФМ стаў палітычнай партыяй, ягоныя ваяўнікі амніставаныя
Супернікі
Сьцяг Сальвадору Сальвадорскі вайсковы ўрад

ваенізаваныя аддзелы сьмерці
Пры падтрымцы

ЗША ЗША[1]
Ізраіль Ізраіль[2]
Рэспубліка Кітай Рэспубліка Кітай[3]
НВФМ

Пры падтрымцы

СССР СССР[4]
Куба Куба[5]
Нікарагуа Нікарагуа[6] (1979—1990)
Кітай Кітай[7]
Баўгарыя Баўгарыя[8]
Камандуючыя
Сьцяг Сальвадору Рабэрта Д’Абюсон
Сьцяг Сальвадору Альвара Маганья
Сьцяг Сальвадору Хасэ Гільерма Гарсія
Сьцяг Сальвадору Хасэ Напалеон Дуартэ
Сьцяг Сальвадору Альфрэда Крыстыяні Буркард
Шафік Хорхе Хандаль
Жаакін Вільялёбас
Сальвадор Каетана Карпіё
Сальвадор Санчэс Сэрэн
Колькасьць
9850 (1980)[9]

39 000[9] — 51 150[10](1985)

63 000[11][a] — 70 000[12] (1992)
12 000 — 15 000 (1984)[9]
6000 — 15 000 (1985)[13]
(магчыма 10 000)[10]
8000 — 10 000 (1992)[14][15][b]
Страты
7000 забітыя20 000 забітыя[16]
Агульныя страты
70 000 — 80 000 (агулам забітых); 8000 зьніклых; 550 000 унутраных і 500 000 уцекачоў у іншыя краіны[12][17][18]

Сальвадо́рская грамадзя́нская вайна́ (1979—1992) — узброены канфлікт паміж вайсковым урадам Сальвадору і Нацыянальным вызвольным фронтам імя Фарабунда Марці (НВФМ), кааліцыяй пяці левых паўстанцкіх груповак. Ключавым момантам да выбуху лічыцца пераварот 15 кастрычніка 1979, пасьля якога пачаліся зьнішчэньні апанэнтаў ураду, а таксама забойствы з боку паўстанцаў удзельнікаў пратэстаў супраць непарадкаў[19].

Да студзеня 1980 левыя палітычныя арганізацыі сфармавалі аб’яднаную КРМ (Каардынаваныя рэвалюцыянэры масаў), а празь некалькі месяцаў левыя вайсковыя групоўкі аб’ядналіся ў АРД (Адзіны рэвалюцыйны дырэктарат), які пасьля злучэньня з Камуністычнай партыяй у кастрычніку 1980 быў перайменаваны ў НВФМ[20].

Поўнамаштабная грамадзянская вайна цягнулася 12 гадоў і суправаджалася надзвычайнай жорсткасьцю абодвух праціўнікаў. Супрацьстаяньне таксама суправаджалася запалохваньнем і нападамі эскадронаў сьмерці на мірнае насельніцтва, выкарыстаньнем у якасьці жаўнераў дзяцей ды іншымі парушэньнямі правоў чалавека, у асноўным войскамі, падтрымванымі Злучанымі Штатамі[21]. ЗША ўдзельнічала ў канфлікце, аказваючы ўраду Сальвадору вайсковую дапамогу за прэзыдэнцтвам Картэра[22] і Рэйгана. За час канфлікту зьнікла незьлічоная колькасьць людзей і болей за 75 000, паводле ацэнак ААН, былі забітыя[23].

У 1990 року ААН ініцыявала мірныя перамовы, і 16 студзеня 1992 у Мэхіка было падпісанае мірнае пагадненьне[24], якое завяршыла вайну.

  1. ^ Узброеныя аўтаматычнымі вінтоўкамі M16, IMI Galil, G3, пісталетамі-кулямётамі Uzi, цяжкае ўзбраеньне — артылерыя, ракеты, зьнішчальнікі.
  2. ^ Узброеныя аўтаматычнымі вінтоўкамі АК-47, M-16, кулямётамі РПК ды ПКМ, а таксама саматужнай выбухоўкай.
  1. ^ Uppsala Conflict Data Program conflict Encyclopedia, El Salvador, In Depth, Negotiating a settlement to the conflict, http://www.ucdp.uu.se/gpdatabase/gpcountry.php?id=51&regionSelect=4-Central_Americas#, "…US government increased the security support to prevent a similar thing to happen in El Salvador. This was, not least, demonstrated in the delivery of security aid to El Salvador", viewed on May 24, 2013
  2. ^  Hunter, Jane Israeli foreign policy: South Africa and Central America. — Part II: Israel and Central America — Guatemala: 1987. — С. 111—137.
  3. ^ Schirmer, 1996; pg 172
  4. ^ The Giant’s Rival: The USSR and Latin America, Revised Edition, 1988. Page 143.
  5. ^ «Inevitable Revolutions: The United States in Central America» By Walter Lafeber, 1993
  6. ^ The Kashmir Question: Retrospect and Prospect , 2013. Page 121.
  7. ^ China and the Third World: Champion Or Challenger?, 1986. Page 151
  8. ^ Castro’s America Department: Coordinating Cuba’s Support for Marxist-Leninist Violence in the Americas. 1988. Page 36
  9. ^ а б в Michael W. Doyle, Ian Johnstone & Robert Cameron Orr (1997). Keeping the Peace: Multidimensional UN Operations in Cambodia and El Salvador. Cambridge: Cambridge University Press, pp. 222. ISBN 978-0-521-58837-9.
  10. ^ а б María Eugenia Gallardo & José Roberto López (1986). Centroamérica. San José: IICA-FLACSO, pp. 249. ISBN 978-92-9039-110-4.
  11. ^ Dirección de Asuntos del Hemisferio Occidental Información general — El Salvador
  12. ^ а б Andrews Bounds (2001). "El Salvador: History". South America, Central America and The Caribbean 2002. 10a. Edition. London: Routledge pp. 384. ISBN 978-1-85743-121-6.
  13. ^ Charles Hobday (1986). Communist and Marxist parties of the world. New York: Longman, pp. 323. ISBN 978-0-582-90264-0.
  14. ^ «El Salvador 30 años del FMLN». El Economista. 13 de octubre de 2010.
  15. ^ 2006 — Manuel Guedán — Carta del Director. Un Salvador violento celebra quince años de paz(недаступная спасылка), article in Quorum. Journal of Latin American thought, winter, number 016, University of Alcala, Madrid, Spain, pp. 6-11
  16. ^ Irvine, Reed and Joseph C. Goulden. "U.S. left's 'big lie' about El Salvador deaths." HUMAN EVENTs (9/15/90): 787.
  17. ^ Dictionary of Wars, by George Childs Kohn (Facts on File, 1999)
  18. ^ Britannica, 15th edition, 1992 printing
  19. ^  Wood, Elizabeth Insurgent Collective Action and Civil War in El Salvador. — Cambridge: Cambridge University Press, 2003.
  20. ^ Uppsala Conflict Data Program Conflict Encyclopedia, El Salvador, In Depth: Negotiating a settlement to the conflict, https://web.archive.org/web/20131019051238/http://www.ucdp.uu.se/gpdatabase/gpcountry.php?id=51&regionSelect=4-Central_Americas, viewed on May 24, 2013
  21. ^  Larsen, Neil Thoughts on Violence and Modernity in Latin America // A Century of Revolution / Greg & Gilbert, Grandin & Joseph. — Durham & London: Duke University Press, 2010. — С. 381–393.
  22. ^ Uppsala Conflict Data Program Conflict Encyclopedia, El Salvador, In Depth: Negotiating a settlement to the conflict, https://web.archive.org/web/20131019051238/http://www.ucdp.uu.se/gpdatabase/gpcountry.php?id=51&regionSelect=4-Central_Americas, «While nothing of the aid delivered from the US in 1979 was earmarked for security purposes the 1980 aid for security only summed US$6,2 million, close to two-thirds of the total aid in 1979», viewed on May 24, 2013
  23. ^ «Report of the UN Truth Commission on El Salvador» United Nations, 1 April 1993
  24. ^ Chapultepec Peace Agreement. UCDP. Праверана 19 лютага 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Грамадзянская вайна ў Сальвадорысховішча мультымэдыйных матэрыялаў