Гран-пры Вялікабрытаніі

Гран-пры Вялікабрытаніі
Сыльвэрстоўн
Гісторыя
Праведзеныя гонкі 79
Першая гонка 1926
Апошняя гонка 2024
Лідэр (гоначнік) Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан (9)
Лідэр (канструктар) Сьцяг Італіі Фэрары (18)
Траса
Працягласьць кола 5,891 км
Працягласьць гонкі 306,198 км
Колькасьць колаў 52
Поўл-пазыцыя
Подыюм
Найхутчэйшае кола
Вонкавыя спасылкі
silverstone.co.uk

Гран-пры́ Вялікабрыта́ніі (па-ангельску: British Grand Prix) — аўтагоначнае Гран-пры, якое ладзіцца ў Вялікабрытаніі з 1926 року. З 1948 ладзіцца штороку, а з 1950 увайшло ў каляндар чэмпіянату сьвету МФА ў Формуле-1.

Сучасная гонка адбываецца на трасе ў Сыльвэрстоўне (Нортгэмптаншыр, Ангельшчына). Гэта адна з найстарэйшых аўтагонак у сьвеце і найстарэйшае Гран-пры Формулы-1, паколькі менавіта ў Вялікабрытаніі адбыўся першы этап чэмпіянату 1950 року. Адзінае Гран-пры разам з італьянскім, на якіх формульныя гонкі адбываліся бесьперапынна ад часу зьяўленьня.

У 1907 року ля Ўэйбрыджу (Сарэй) была збудаваная авальная траса Бруклэндз, першая адмыслова прызначаная для гонак. Першыя аўтамабільныя Гран-пры прыйшлі ў Вялікабрытанію ў 1926 року. Першае Гран-пры адбылося 7 жніўня таго году і афіцыйна звалася Гран-пры Каралеўскага аўтамабільнага клюбу; першымі пераможцамі сталі Рабэр Сэнэшаль ды Люі Вагнэр на аўтамабілі Delage 15 S 8. Праз год Delage 15 S 8 зноў перамог, гэтым разам з Рабэрам Бэнуа за стырном. Болей да вайны Каралеўскі аўтаклюб гонак ня ладзіў.

У II сусьветную вайну Бруклэндз быў значна пашкоджаны і закінуты. На месцах былых аэрадромаў паўсталі некалькі новых трасаў, адной зь якіх быў Сыльвэрстоўн на мяжы Нортгэмптаншыру ды Бэкінггэмшыру. Першае Міжнароднае Гран-пры Каралеўскага аўтаклюбу адбылося тут 2 кастрычніка 1948 року; пераможцам стаў Люіджы Вільлярэзі на Maserati. У 1949 трасу значна зьмянілі ў бок хуткасьці, і ў такім выглядзе яна праіснавала дзесяцігодзьдзямі.

У 1950 року быў заснаваны Чэмпіянат сьвету сярод гоначнікаў, і першым ягоным этапам стала Гран-пры Вялікабрытаніі, а першым пераможцам — кіроўца Alfa Romeo Ніна Фарына. Надзвычай захапляльнай стала гонка праз год: упершыню ў гісторыі Формулы-1 «Альфа Рамэо» саступіла перамогу, якую сьвяткавала больш паліваэфэктыўная Фэрары з аргентынцам Хасэ Фройлянам Гансалесам за стырном.

З 1955 гонка па чарзе ладзілася ў Сыльвэрстоўне і Эйнтры пад Лівэрпулем. Першыя чатыры месцы ў тым року заваяваў Мэрсэдэс, і сваю першую перамогу здабыў на роднай зямлі Стэрлінг Мос. Гонка ў Эйнтры ладзілася па няцотных гадох, але ў 1962 адбылася паўторна, пасьля чаго траса скасаваная. У 1957 року Стэрлінг Мос перамог зноўку, але гэтым разам за каманду «Ванўол» — першая ў гісторыі перамога брытанскіх канструктараў.

З 1964 року па цотных гадох Гран-пры Вялікабрытаніі пераехалі на трасу Брэндз-Гэч у Кенце; няцотныя гады па-ранейшаму прымаў Сыльвэрстоўн. І так хуткая траса, з разьвіцьцём тэхналёгіяў ён станавіўся ўсё хутчэйшым, і ў 1980-я рокі кіроўцы ўжо маглі праехаць кола меней чым за 1 хвіліну. У 1985 року фін Кеке Росбэрг усталяваў рэкорд Формулы-1, праехаўшы кваліфікацыйнае кола з сярэдняй хуткасьцю 258,983 км/г. У 1986 року ў аварыю трапіў Жак Ляфіт, зламаўшы абедзьве нагі, пасьля чаго быў вымушаны скончыць кар’еру ў Формуле-1. Пераможцам стаў брытанец Найджэл Мэнсэл на запасным аўтамабілі сукамандніка Нэльсана Піке. Менавіта канкурэнтназдольнасьць роднага гоначніка ўзьняла папулярнасьць брытанскага Гран-пры. Тым ня меней, 1986 рок стаў апошнім для Брэндз-Гэчу, паколькі яна стала небясьпечна хуткай. Але асноўнай прычынай стала ўвядзеньне Міжнароднай фэдэрацыяй аўтамабільнага спорту практыкі заключэньня доўгатэрміновых кантрактаў з адной трасай. Сыльвэрстоўну была аддадзеная перавага. У 1987 яго зьмянілі ўпершыню з 1949 року. Тым ня менш, Сыльвэрстоўн заставаўся хуткаснай трасай, і ў тым годзе Найджэл Мэнсэл 11 разоў абнаўляў рэкорд трасы паводле хуткасьці. Апошні раз у такой канфігурацыі Сыльвэрстоўн прыняў Гран-пры 1990 року. З 1991 траса стала больш тэхнічнай і на 15% павольнейшай.

Пасьля трагедыяў у Імале-1994 Сыльвэрстоўн зноўку зьмянілі ў бок запаволеньня. У 1996 року адзін з паваротаў вярнулі да выгляду 1991 року. У 1999 року акурат у гэтым павароце чэмпіён сьвету Міхаэль Шумахэр разьбіў свайго баліда, зламаў нагу і выбыў з чэмпіёнскай гонкі.

З 2008 року зноўку адбываецца ўздым папулярнасьці гонкі ў Сыльвэрстоўне дзякуючы посьпехам Льюіса Гэмілтана і Джэнсана Батана. З 2010 року ўведзеная новая канфігурацыя трасы.

У 2017 року Льюіс Гэмілтан здабыў у Сыльвэрстоўне свой першы і пакуль што адзіны «Вялікі шалом» — поўл-пазыцыя, перамога, найхутчэйшае кола і лідэрства цягам усёй гонкі. У 2024 року ён стаў пераможцам у дзявяты раз, пабіўшы рэкорд Міхаэля Шумахэра паводле колькасьці перамог на адным Гран-пры.

Сыльвэрстоўн дагэтуль застаецца надзвычай хуткім: сярэдняя хуткасьць аўтамабіляў Формулы-1 складае тут 233 км/г.

Эйнтры, чаргавалася з Сыльвэрстоўнам у 1955—1962
Брэндз-Гэч, чаргавалася з Сыльвэрстоўнам у 1964—1986
Сыльвэрстоўн, выкарыстоўваўся ў 1950—1990
Сыльвэрстоўн, выкарыстоўваўся ў 1991—1993
Сыльвэрстоўн, выкарыстоўваўся ў 1994—2009
Мапа ўсіх месцаў, дзе ладзіліся Гран-пры Вялікабрытаніі

Зялёнае тло азначае, што гонка ўваходзіць у каляндар Сусьветнага чэмпіянату вытворцаў МАПАК(d) .
Ружовае тло азначае, што гонка не ўваходзіць у каляндар Чэмпіянату сьвету Формулы-1.

Рок Гоначнік Канструктар Месца Справаздача
1926 Сьцяг Францыі Рабэр Сэнэшаль
Сьцяг Францыі Люі Вагнэр
Дэляж Бруклэндз Справаздача
1927 Сьцяг Францыі Рабэр Бэнуа Дэляж Справаздача
1928

1947
Ня ладзілася
1948 Сьцяг Італіі Люіджы Вільлярэзі Мазэраці Сыльвэрстоўн Справаздача
1949 Сьцяг Швайцарыі Эмануэль дэ Графэнрыд Мазэраці Справаздача
1950 Сьцяг Італіі Джузэпэ Фарына Альфа-Рамэо Сыльвэрстоўн Справаздача
1951 Сьцяг Аргентыны Хасэ Фройлян Гансалес Фэрары Справаздача
1952 Сьцяг Італіі Альбэрта Аскары Фэрары Справаздача
1953 Сьцяг Італіі Альбэрта Аскары Фэрары Справаздача
1954 Сьцяг Аргентыны Хасэ Фройлян Гансалес Фэрары Справаздача
1955 Сьцяг Вялікабрытаніі Стэрлінг Мос Мэрсэдэс Эйнтры Справаздача
1956 Сьцяг Аргентыны Хуан Мануэль Фанхіё Лянча-Фэрары Сыльвэрстоўн Справаздача
1957 Сьцяг Вялікабрытаніі Стэрлінг Мос
Сьцяг Вялікабрытаніі Тоні Брукс
Ванўол Эйнтры Справаздача
1958 Сьцяг Вялікабрытаніі Пітэр Колінз Фэрары Сыльвэрстоўн Справаздача
1959 Сьцяг Аўстраліі Джэк Брэбэм Купэр-Клаймакс Эйнтры Справаздача
1960 Сьцяг Аўстраліі Джэк Брэбэм Купэр-Клаймакс Сыльвэрстоўн Справаздача
1961 Сьцяг краіны або тэрыторыі Вольфганг фон Трыпс Фэрары Эйнтры Справаздача
1962 Сьцяг Вялікабрытаніі Джым Кларк Лотас-Клаймакс Справаздача
1963 Сьцяг Вялікабрытаніі Джым Кларк Лотас-Клаймакс Сыльвэрстоўн Справаздача
1964 Сьцяг Вялікабрытаніі Джым Кларк Лотас-Клаймакс Брэндз-Гэч Справаздача
1965 Сьцяг Вялікабрытаніі Джым Кларк Лотас-Клаймакс Сыльвэрстоўн Справаздача
1966 Сьцяг Аўстраліі Джэк Брэбэм Брэбэм-Рэпка Брэндз-Гэч Справаздача
1967 Сьцяг Вялікабрытаніі Джым Кларк Лотас-Форд Сыльвэрстоўн Справаздача
1968 Сьцяг Швайцарыі Ё Зыфэрт Лотас-Форд Брэндз-Гэч Справаздача
1969 Сьцяг Вялікабрытаніі Джэкі Ст’юарт Matra-Форд Сыльвэрстоўн Справаздача
1970 Сьцяг Аўстрыі Ёхэн Рынт Лотас-Форд Брэндз-Гэч Справаздача
1971 Сьцяг Вялікабрытаніі Джэкі Ст’юарт Тырэл-Форд Сыльвэрстоўн Справаздача
1972 Сьцяг Бразыліі Эмэрсан Фітыпальдзі Лотас-Форд Брэндз-Гэч Справаздача
1973 Сьцяг ЗША Пітэр Рэўсан Макларэн-Форд Сыльвэрстоўн Справаздача
1974 Сьцяг Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Джодзі Шэктэр Тырэл-Форд Брэндз-Гэч Справаздача
1975 Сьцяг Бразыліі Эмэрсан Фітыпальдзі Макларэн-Форд Сыльвэрстоўн Справаздача
1976 Сьцяг Аўстрыі Нікі Ляўда Фэрары Брэндз-Гэч Справаздача
1977 Сьцяг Вялікабрытаніі Джэймз Гант Макларэн-Форд Сыльвэрстоўн Справаздача
1978 Сьцяг Аргентыны Карляс Ройтэман Фэрары Брэндз-Гэч Справаздача
1979 Сьцяг Швайцарыі Клэй Рэгацоні Ўільямз-Форд Сыльвэрстоўн Справаздача
1980 Сьцяг Аўстраліі Алан Джонз Ўільямз-Форд Брэндз-Гэч Справаздача
1981 Сьцяг Вялікабрытаніі Джон Ўотсан Макларэн-Форд Сыльвэрстоўн Справаздача
1982 Сьцяг Аўстрыі Нікі Ляўда Макларэн-Форд Брэндз-Гэч Справаздача
1983 Сьцяг Францыі Ален Прост Рэно Сыльвэрстоўн Справаздача
1984 Сьцяг Аўстрыі Нікі Ляўда Макларэн-TAG Брэндз-Гэч Справаздача
1985 Сьцяг Францыі Ален Прост Макларэн-TAG Сыльвэрстоўн Справаздача
1986 Сьцяг Вялікабрытаніі Найджэл Мэнсэл Ўільямз-Хонда Брэндз-Гэч Справаздача
1987 Сьцяг Вялікабрытаніі Найджэл Мэнсэл Ўільямз-Хонда Сыльвэрстоўн Справаздача
1988 Сьцяг Бразыліі Айртан Сэна Макларэн-Хонда Справаздача
1989 Сьцяг Францыі Ален Прост Макларэн-Хонда Справаздача
1990 Сьцяг Францыі Ален Прост Фэрары Справаздача
1991 Сьцяг Вялікабрытаніі Найджэл Мэнсэл Ўільямз-Рэно Справаздача
1992 Сьцяг Вялікабрытаніі Найджэл Мэнсэл Ўільямз-Рэно Справаздача
1993 Сьцяг Францыі Ален Прост Ўільямз-Рэно Справаздача
1994 Сьцяг Вялікабрытаніі Дэйман Гіл Ўільямз-Рэно Справаздача
1995 Сьцяг Вялікабрытаніі Джоні Гербэрт Бэнэтан-Рэно Справаздача
1996 Сьцяг Канады Жак Вільнёў Ўільямз-Рэно Справаздача
1997 Сьцяг Канады Жак Вільнёў Ўільямз-Рэно Справаздача
1998 Сьцяг Нямеччыны Міхаэль Шумахэр Фэрары Справаздача
1999 Сьцяг Вялікабрытаніі Дэйвід Култард Макларэн-Мэрсэдэс Справаздача
2000 Сьцяг Вялікабрытаніі Дэйвід Култард Макларэн-Мэрсэдэс Справаздача
2001 Сьцяг Фінляндыі Міка Хякінэн Макларэн-Мэрсэдэс Справаздача
2002 Сьцяг Нямеччыны Міхаэль Шумахэр Фэрары Справаздача
2003 Сьцяг Бразыліі Рубэнс Барыкела Фэрары Справаздача
2004 Сьцяг Нямеччыны Міхаэль Шумахэр Фэрары Справаздача
2005 Сьцяг Калюмбіі Хуан Паблё Мантоя Макларэн-Мэрсэдэс Справаздача
2006 Сьцяг Гішпаніі Фэрнанда Алёнса Рэно Справаздача
2007 Сьцяг Фінляндыі Кімі Рэйкёнэн Фэрары Справаздача
2008 Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан Макларэн-Мэрсэдэс Справаздача
2009 Сьцяг Нямеччыны Сэбастыян Фэтэль Рэд Бул-Рэно Справаздача
2010 Сьцяг Аўстраліі Марк Ўэбэр Рэд Бул-Рэно Справаздача
2011 Сьцяг Гішпаніі Фэрнанда Алёнса Фэрары Справаздача
2012 Сьцяг Аўстраліі Марк Ўэбэр Рэд Бул-Рэно Справаздача
2013 Сьцяг Нямеччыны Ніка Росбэрг Мэрсэдэс Справаздача
2014 Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Справаздача
2015 Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Справаздача
2016 Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Справаздача
2017 Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Справаздача
2018 Сьцяг Нямеччыны Сэбастыян Фэтэль Фэрары Справаздача
2019 Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Справаздача
2020 Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Справаздача
2021 Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Справаздача
2022 Сьцяг Гішпаніі Карляс Сайнс Фэрары Справаздача
2023 Сьцяг Нідэрляндаў Макс Вэрстапэн Рэд Бул-Хонда Справаздача
2024 Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Справаздача
Крыніцы:[1][2]
  1. ^ British GP. ChicaneF1. Праверана 14 September 2021 г. Архіўная копія ад 14 September 2021 г.
  2. ^  Higham, Peter The Guinness Guide to International Motor Racing. — London, England: Motorbooks International, 1995. — P. 391–392. — ISBN 978-0-7603-0152-4