Гумус, перагной (ад па-лацінску: humus — зямля, глеба) — арганічная, звычайна цёмнаафарбаваная, частка глебы, якая ўтвараецца ў выніку біяхімічнага ператварэньня рэшткаў расьлінаў і жывёл.
У склад гумусу ўваходзяць гумінавыя кісьлі (найбольш патрэбныя для ўрадлівасьці глебы) і фульвакісьлі (крэнавыя кісьлі). У гумусе зьмяшчаюцца асноўныя элемэнты сілкаваньня расьлінаў, якія пад узьдзеяньнем мікраарганізмаў становяцца даступнымі для расьлінаў.