Гусепадобныя | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Падцарства | Эўмэтазоі |
Падразьдзел | Другаснаротыя |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Надкляса | Чатырохногія |
Падкляса | Новападнябенныя |
Атрад | Гусепадобныя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Anseriformes | |
Гусепадобныя (Anseriformes) — атрад птушак. Гэта група сфармавалася ў канцы палеацэна. Вядома больш за 180 відаў, якія ўключаны ў гэтую катэгорыю.
Вялікія і сярэднія птушкі, рэдка маленькія, памеры вагаюцца ад 250 г да 15 кг. Апярэньне цьвёрдае, густое, шчыльнае зь вялікай колькасьцю пуху, раўнамерна ахоплівае ўсё цела. У многіх відаў выяўляецца палавы дымарфізм у афарбоўцы і памерах цела. Цела тоўстае і каржакаватае, шыя доўгая і ўключае ў сябе ад 16 да 25 пазванкоў, крылы часьцей за ўсё доўгія, хвост кароткі. Клюў, як правіла, плоскі, шырокі, пакрыты тонкай, адчувальнай скурай, пераходзячы да верхняга, цвёрда ўшчыльненнага рагавога нарасту. Ногі 4-пальцавыя, тры зь якіх звязаны перапонкай і накіраваны наперад, а чацьвёрты накіраваны назад і знаходзіцца крыху вышэй.
Гусепадобныя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |