Гуўры Гансдотыр | |
Guðrið Hansdóttir | |
Гуўры Гансдотыр у 2008 годзе | |
Дата нараджэньня | 6 кастрычніка 1980 (44 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | Торсгаўн |
Грамадзянства | Фарэрскія астравы |
Занятак | сьпявачка, кампазытарка, аўтар-кампазытар |
Сябра ў | Byrta[d] |
Жанры | поп, фолк-музыка[d], аўтарская песьня[d] і рок-музыка |
Інструмэнты | гітара і голас[d] |
Гурты | Byrta |
Лэйблы | Tutl |
Гуўры Гансдотыр (па-фарэрску: Guðrið Hansdóttir; нар. 6 кастрычніка 1980 году, Торсгаўн, Фарэрскія астравы) — фарэрска-дацкая сьпявачка, аўтарка песень, кампазытарка і музыка.
Бацька — гітарыст Ганс Карл Гансэн, маці — Люіза. Дзяцінства Гуўры прайшло ў Аргіры ля Торсгаўну. Бацька навучыў яе граць на гітары, пасьля чаго яна пачала сьпяваць і складаць песьні. Дацкае прозьвішча Гансэн, даволі распаўсюджанае на Фарэрах, сьпявачка пазьней зьмяніла на фарэрскую форму Гансдотыр (бел. Гансава дачка).
Гуўры Гансдотыр двойчы атрымлівала фарэрскую музычную прэмію Planet Awards. У 2007 была названая найлепшай сьпявачкай за дэбютны альбом «Love Is Dead», а альбом 2009 року «The Sky is Opening» стаў найлепшым фарэрскім альбомам 2009 року.
Пасьля выхаду ў 2011 року трэцяга альбому «Beyond the Grey» сьпявачка пераехала ў Рэйк’явік (Ісьляндыя). Выступала па ўсёй краіне, праехала з турам па Эўропе і ЗША[1]. Некалькі разоў выступала на такіх фэстывалях на Фарэрах, як Summarfestivalurin у Кляксвуйку і G! Festival у Сыйругёце.
У 2012 року ў Рэйк’явіку Гуўры стварыла творчы дуэт зь яшчэ адным фарэрскім музыкам Янусам Расмусэнам, чальцом ісьляндзка-фарэрскага гурту «Bloodgroup». У 2013 року выйшаў іхні альбом «BYRTA», і такую назву атрымаў іхні дуэт, які выконвае электрапоп.