Гэтае цудоўнае жыцьцё | |
It’s a Wonderful Life | |
Жанр | рамантычная камэдыя[d], фэнтэзійны фільм[d][1][2][3], драматычны фільм[1][4], флэшбэк-фільм[d], кінакамэдыя, калядны фільм[d] і экранізацыя літаратурнага твору[d] |
---|---|
Рэжысэр | Фрэнк Капра |
Сцэнарыст |
|
Заснаваны на | The Greatest Gift[d] |
Прадусар | Фрэнк Капра |
У ролях | |
Кампазытар | Дзьмітры Цёмкін |
Апэратар | Джозэф Ўолкер |
Мантаж | Ўільям Горнбэк |
Мастак | Jack Okey[d] |
Вытворчасьць | Liberty Films |
Распаўсюд | RKO Radio Pictures і Netflix |
Дата выхаду | 20 сьнежня 1946 (78 гадоў таму) |
Працягласьць | 130 хвілін |
Краіна | ЗША |
Мова | ангельская |
Бюджэт | $3,18 мільёну |
Прыбытак | $3,3 мільёну[5] |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
«Гэтае цудоўнае жыцьцё» (па-ангельску: It’s a Wonderful Life) — амэрыканская калядная фантастычная кінадрама рэжысэра Фрэнка Капры, прадстаўленая ў 1946 року. Фільм заснаваны на апавяданьні Філіпа ван Дорэна Стэрна «Велічэзны падарунак» (анг. The Greatest Gift), напісаным у 1939 і апублікаваным у 1945 року[6]. Дзякуючы частым тэлевізійным паказам у 1980-я рокі і папулярнасьці ў кінатэатрах фільм у ЗША рэгулярна праглядаюць у калядны пэрыяд.
Галоўны пэрсанаж, Джордж Бэйлі (Джэймз Ст’юарт) — мужчына, які адмовіўся ад уласных мараў дзеля дапамогі іншым, і чыё немінучае самагубства наконадні Раства выклікае ўмяшаньне ягонага анёла-ахоўніка, Кларэнса Одбадзі (Генры Трэверз). Кларэнс паказвае Джорджу лёсы ўсіх тых людзей, каму той дапамог, і як бы зьмянілася жыцьцё ў ягоным мястэчку Бэдфард Фолз, калі б Джордж не зьявіўся на сьвет.
Нягледзячы на нязначныя напачатку прыбыткі з-за высокага кошту вытворчасьці і жорсткае канкурэнцыі ў час выхаду, фільм стаў клясыкай кінэматографу[7][8]. У пракаце ён не дабраў нават 6,3 мільёнаў, неабходных дзеля самаакупнасьці.
Намінаваны на пяць прэміяў Акадэміі, у тым ліку за найлепшы фільм, уключаны ў 100 найлепшых амэрыканскіх фільмаў усіх часоў Амэрыканскага кінаінстытуту[6] і займае 1-е месца ў сьпісе найбольш натхняльных амэрыканскіх фільмаў усіх часоў[9].
Ангельскі Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы гэтага артыкула: |