Гёран Яганэсэн | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 26 красавіка 1994 (30 гадоў) | |
Рост | 194 см | |
Пазыцыя | гульнёвы | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Кальстад | |
Нумар | 23 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
2010—2016 2016—2018 2018—2023 2023— |
Вікінг ГОГ Фленсбург-Гандэвіт Кальстад |
|
Зборныя | ||
2015— | Нарвэгія |
Гёран Яга́нэсэн (па-нарвэску: Gøran Johannessen; нар. 26 красавіка 1994 году) — нарвэскі гандбаліст клюбу «Кальстад» і нацыянальнай зборнай Нарвэгіі.
Яганэсэн пачаў гуляў у сваім родным горадзе з 2010 году за клюб «Вікінг». У 2016 годзе далучыўся да дацкага клюбу ГОГ, зь якім у сэзоне 2016—2017 гадоў браў удзел у Кубку ЭГФ. З сэзону 2018—2019 гадоў Яганэсэн абараняў колеры нямецкага клюбу «Фленсбург-Гандэвіт»[1], зь якіх паводле вынікаў пачатковага сэзону здабыў тытул чэмпіёну Нямеччыны. Па заканчэньні кантракту ўлетку 2023 году поруч з аднаклюбнікам Магнусам Рэдам ды іншым земляком Санэрам Сагасэнам, які да таго гуляў за «Кіль», далучыўся да складу айчыннага клюбу «Кальстаду»[2].