Мила Родино | |
Мілая Радзіма | |
Аўтар словаў | Tsvetan Radoslavov[d] |
---|---|
Кампазытар | |
Краіна | |
Мила Родино ў Вікісховішчы |
«Мі́лая Радзі́ма» (па-баўгарску: «Мила Родино») — дзяржаўны гімн Рэспублікі Баўгарыя.
Песьня стала нацыянальным гімнам Баўгарыі ў 1964 годзе. Заснаваная на музыцы і тэксьце песьні «Горда Стара планина», напісанай Цвэтанам Радаслававым у 1885 годзе. Тэкст зьмяняўся неаднаразова, апошні раз у 1990 годзе.
Да рэформы 1990 году існавалі яшчэ два куплеты, якія ў наступстве былі прыбраныя:
Ганарлівыя Балканскія горы,
Да Дунаю сіняга,
сонца Фракію сагравае,
над Пірынамі палымнеючы.
Мілая Радзіма,
Ты сам зямны рай,
Твая прыгажосьць і твая краса,
ах, яны ня маюць граняў.
Загінула ваяроў безьліч
За народ наш каханы,
Маці, дай нам мужчынскую сілу
Шлях іх працягнуць.