Гімн Чэхіі | |
![]() | |
Аўтар словаў | Ёзэф Каетан Тыл[d] |
---|---|
Кампазытар | |
Краіна | |
Гімн Чэхіі ў Вікісховішчы |
Гімн Чэ́хіі — кампазыцыя «Kde domov můj?» («Дзе радзіма мая?»).
У якасьці гімну Чэхіі ўжываецца з 1993 году. Аднак з 1920 году кампазыцыя «Kde domov můj?» ужывалася ў якасьці складовай часткі нацыянальнага гімну Чэхаславаччыны, дзе нараўне з першым куплетам на чэскай мове прысутнічаў другі — на славацкай — «Nad Tatrou sa blýska», які цяпер зьяўляецца нацыянальным гімнам Славаччыны.
Аўтар музыкі — Францішак Шкроўп (František Škroup), аўтар тэксту — Ёзэф Каетан Тыл (Jozef Kajetán Tyl). Кампазыцыя была напісаная імі для камэдыі «Fidlovačka aneb žádný hněv a žádná rvačka», упершыню пастаўленай у праскім тэатры Stavovské Divadlo 21 сьнежня 1831 году.