Гіём Апалінэр | |
Guillaume Apollinaire | |
Гіём Апалінэр (зьлева) і Андрэ Рувэр(fr), 1914 год | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Вільгельм Апалінары Кастравіцкі |
Нарадзіўся | 26 жніўня 1880[1][2][3][…] |
Памёр | 9 лістапада 1918[1][2][3][…] (38 гадоў) |
Пахаваны | |
Сужэнец | Амэлія Кольб[d][6] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, пісьменьнік |
Гады творчасьці | з 1898 |
Жанр | белы верш |
Мова | француская мова[7], італьянская мова і валёнская мова |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Гіём Апалінэ́р (сапраўднае імя Вільгельм Апалінары Кастраві́цкі[8], па-француску: Guillaume Apollinaire; 26 жніўня 1880, Рым, Італія — 9 лістапада 1918, Парыж, Францыя) — францускі паэт, пісьменьнік і крытык. Стрыечны пляменьнік беларускага празаіка Каруся Каганца.
Сапраўднае імя — Гіём Альбэрт Уладзімер Аляксандар Апалінары Кастравіцкі (Wilhelm Albert Vladimir Apollinaris Kostrowicki).
Радавы маёнтак Кастравіцкіх, Дарожкавічы пад Наваградкам, быў канфіскаваны за іхны ўдзел у паўстаньні 1863—1864 гадоў. Дзед Апалінэра, Міхаіл Апалінары Кастравіцкі, эміграваў у Італію, дзе і прайшло дзяцінства паэта. Адным з сыноў дзедавага брата, Карла Самуілавіча Кастравіцкага, быў беларускі празаік Казімер Кастравіцкі, больш вядомы пад творчым псэўданімам Карусь Каганец. Ён прыходзіўся Гіёму стрыечным дзядзькам[9].
У 1899 годзе Апалінэр пераехаў у Парыж. Удзельнічаў у Першай сусьветнай вайне.
Памёр у 1918 годзе. Пахаваны ў Парыжы на могілках Пэр-Ляшэз.
Літаратурную дзейнасьць пачаў у 1901 годзе[8].
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |