Давід Сурутуса | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 19 ліпеня 1986[1][2] (38 гадоў) | |
Рост | 1,84 м | |
Вага | 70 кг | |
Пазыцыя | інсайд, цэнтральны паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005—2009 2007—2008 2009—2020 |
Рэал Сасьедад 2 → Эйбар (арэнда) Рэал Сасьедад |
82 (5) 24 (2) 267 (20) |
Давід Сурутуса (па-басконску: David Zurutuza; нарадзіўся 19 ліпеня 1986 году, Рашфор, Францыя) — былы гішпанскі футбаліст басконскага паходжаньня, паўабаронца.
Давід Сурутуса нарадзіўся 19 ліпеня 1986 году ў францускім горадзе Рашфор. Ягоны бацька быў родам з Аспэйтыя, маці з Францыі. Пасьля нараджэньня Давіда сям’я пераехала з Рашфору у Краіну Баскаў. Сурутуса пачаў займацца футболам у 1994 годзе, у спартовым клюбе «Декатлён Андароа». Пасьля гэтага Давід перайшоў у моладзевую акадэмію «Рэал Сасьедада». Тут ён трэніраваўся пад кіраўніцтвам былога брамніка клюбу Люіса Арканады.
27 жніўня 2005 году ва ўзросьце 19 гадоў Давід дэбютаваў за другую каманду «бела-сініх» у матчы трэцяга гішпанскага дывізіёну супраць другой каманды «Вальядаліду» (0:0)[3]. У сваім дэбютным сэзоне Сурутуса згуляў 29 матчаў, прычым ва ўсіх выходзіў у стартавым складзе й адгуляў без замен.
Перад пачаткам сэзону 2007—2008 гадоў Давід быў аддадзены ў арэнду клюбу «Эйбар», які выступаў у Сэгундзе[4]. За новую каманду Сурутуса дэбютаваў 8 верасьня 2007 году ў гасьцявым матчы супраць «Сэльты» (1:0). Выйшаўшы на замену на 72-й хвіліне, Давід на 81-й хвіліне забіў адзіны мяч і прынёс перамогу сваёй камандзе[5].
Вярнуўшыся з арэнды, Сурутуса працягваў выступы за другую каманду «бела-сініх» у трэцім дывізіёне. Аднак у сэзоне 2009—2010 гадоў Давід стаў гульцом асноўнай каманды «бела-сініх». У тым жа годзе клюб атрымаў перамогу ў Сэгундзе й атрымаў пуцёўку ў найвышэйшы гішпанскі дывізіён, а Давід згуляў у 28-мі матчах чэмпіянату[6].