Дагда лац. Dagda | |||||
лат. Dagda | |||||
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | XVII стагодзьдзе | ||||
Краіна: | Латвія | ||||
Край: | Дагдзкі | ||||
Плошча: | 3 км² | ||||
Насельніцтва (2016) | |||||
колькасьць: | 2178 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 726 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +371 656 | ||||
Паштовы індэкс: | LV-5674 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 56°5′41″ пн. ш. 27°32′13″ у. д. / 56.09472° пн. ш. 27.53694° у. д.Каардынаты: 56°5′41″ пн. ш. 27°32′13″ у. д. / 56.09472° пн. ш. 27.53694° у. д. | ||||
Дагда | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.dagda.lv |
Да́гда, Даґда (лат. Dagda) — места ў Латвіі, на возеры Дагдзе. Адміністрацыйны цэнтар Дагдзкага краю. Насельніцтва на 2016 год — 2178 чалавек. Знаходзіцца за 267 км на паўднёвы ўсход ад Рыґі, каля беларуска-латвійскай граніцы, на аўтамабільнай дарозе Краслаўка — Люцын.
Дагда — даўняе мястэчка гістарычных Інфлянтаў (Латгаліі). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, помнік архітэктуры XVIII ст.
Упершыню Дагда ўпамінаецца ў XVII ст. як паселішча гандляроў і рамесьнікаў, уладаньне Гільзенаў. У 1740-я гады тут збудавалі мураваны касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Дагда апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні. У 1801 годзе мястэчка набылі Буйніцкія. На 1878 год у Дагдзе было 50 будынкаў, працавала паштовая станцыя.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Дагду занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Дагда ўвайшла ў склад Беларускай ССР[2]. У 1920 годзе бальшавікі перадалі мястэчка Латвіі.
У 1992 годзе Дагда атрымала статус места. У 2009 годзе яна стала цэнтрам Дагдзкага краю.
У Дагдзе прайшло дзяцінства філёзафа Мікалая Лоскага.
|