Даля Грыбаўскайце

Даля Грыбаўскайце
па-летувіску: Dalia Grybauskaitė
Даля Грыбаўскайце (29 красавіка 2009 году)
Даля Грыбаўскайце (29 красавіка 2009 году)
Сьцяг Летувы Прэзыдэнт Летувы
12 ліпеня 2009 — 12 ліпеня 2019
Папярэднік: Валдас Адамкус
Наступнік: Гітанас Наўседа
Сьцяг Летувы Міністар фінансаў Летувы
12 ліпеня 2001 — 1 траўня 2004
Прэзыдэнт: Валдас Адамкус (2001—2003)
Раляндас Паксас (2003—2004)
Папярэднік: Ёнас Лёнгінас
Наступнік: Альгірдас Буткявічус
Сьцяг Эўрапейскага Зьвязу Эўрапейскі камісар па адукацыі і культуры
1 траўня 2004 — 22 лістапада 2004
Папярэднік: Вівіен Рэдзінг
Наступнік: Ян Фігель
Сьцяг Эўрапейскага Зьвязу Эўрапейскі камісар па бюджэце і фінансавым праграмаваньні
22 лістапада 2004 — 12 ліпеня 2009
Папярэднік: Міхаэле Шрэер
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 1 сакавіка 1956(1956-03-01)[1][2][3][…] (68 гадоў)
Партыя: КПСС (1983—1991)
Бацька: Палікарпас Грыбаўскас[d]
Маці: Віталія Карсакайце[d]
Адукацыя:
Узнагароды:

Даля́ Ґрыбаўска́йце (па-летувіску: Dalia Grybauskaitė; нар. 1 сакавіка 1956 году ў Вільні) — летувіская эканамістка, дыпляматка і палітык, міністарка фінансаў Летувы у 2001—2004 гадох, камісарка камітэту па бюджэце і фінансавым праграмаваньні Эўрапейскага Зьвязу ў 2004—2009 гадох. Перамагла на выбарах прэзыдэнта Летувы 17 траўня 2009 году. Першая жанчына на пасадзе прэзыдэнта Летувы[5].

У 1983 годзе Даля Грыбаўскайце скончыла эканамічны факультэт Ленінградзкага ўнівэрсытэту, а ў 1988 годзе атрымала ступень кандыдата эканамічных навук у Акадэміі грамадзкіх навук у Маскве. У 1991 годзе Грыбаўскайце скончыла курс у рамках спэцыяльнай праграмы для кіраўнічых кадраў «School of Foreign Service» Джорджтаўнскага ўнівэрсытэту ў Вашынгтоне (акруга Калюмбія).

У 1990—1991 гадох кіравала навуковым аддзелам Эканамічнага інстытуту, а ў 1991 годзе праграмным дырэктарам ва ўрадзе Летувіскай Рэспублікі. З 1991 да 1993 году выконвала функцыі кіраўніцы эўрапейскага дэпартамэнту Міністэрства міжнародных эканамічных сувязей. З 1993 году была дырэктаркай эканамічнага дэпартамэнта ў Міністэрстве замежных справаў, адначасова кіравала Камітэтам атрыманьня дапамогі РНАRЕ і G-24, а таксама займалася стварэньнем дамовы аб вольным гандлі з Эўрапейскім Зьвязам.

У 1994—1995 гадах была надзвычайнай амбасадаркай і паўнамочнай міністаркай падчас прадстаўніцтва Летувы ў Эўрапейскім Зьвязе і прадстаўніцай Каардынатара дзяржаўнай дапамогі ў Брусэлі. З 1996 году Грыбаўскайце выконвала абавязкі паўнамоцнай амбасадаркі ў пасольстве Летувы ў ЗША. У 1999—2000 гадах займала пасаду віцэ-міністаркі фінансаў і займалася перамовамі Летувы зь Міжнародным валютным фондам і Сусьветным банкам. У 2000—2001 гадах — віцэ-міністарка замежных справаў і намесьніца кіраўніка летувіскай дэлегацыі якая вяла перамовы аб уваходзе Летувы ў Эўразьвяз.

У пачатку ліпеня 2001 году Грыбаўскайце заняла пасаду міністаркі фінансаў у толькі што ўтвораным урадзе Альгірдаса Бразаўскаса. 1 траўня 2004 году, у дзень уваходу Летувы ў Эўрапейскі Зьвяз, яна была запрошаная ў склад Эўрапейскай камісіі як камісарка адказная за адукацыю і культуру (разам зь Вівіян Рэдзінг). Ва ўтворанай 22 лістапада 2004 году камісіі пад кіраўніцтвам Жазэ Барозу, яна адказвала за праграмаваньне фінансаў і бюджэт.

У 2009 годзе Грыбаўскайце прыняла ўдзел у выбарах прэзыдэнта Летувы. 26 лютага яна афіцыйна абвясьціла аб удзеле ў выбарах як незалежны кандыдат. Яе кандыдатуру падтрымалі дзьве ўрадавыя кааліцыі: Зьвяз Бацькаўшчыны і Лібэральны Рух.

Па выніках галасаваньня, якое адбылося 17 траўня 2009 году, Даля Грыбаўскайце атрымала 69,09% галасоў.[6]

Даля Грыбаўскайце, акрамя летувіскае, валодае ангельскай, польскай, расейскай і францускай мовамі.

  1. ^ а б http://www.britannica.com/EBchecked/topic/1543098/Dalia-Grybauskaite
  2. ^ а б Hollar S. Dalia Grybauskaite // Encyclopædia Britannica (анг.)
  3. ^ а б Dalia Grybauskaitė // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  4. ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #173990282 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  5. ^ Dalia Grybauskaite (анг.) Britannica.com
  6. ^ Voting Results — Balsavimo rezultatai (анг.) (лет.)