Дамжале | |
Заснаваны | 1921 |
---|---|
Горад | Дамжале, Славенія |
Стадыён |
Спортс Парк Умяшчальнасьць: 2813 |
Чэмпіянат | Першая ліга |
· 2023—2024 | 7 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы nkdomzale.si (слав.) |
«Дамжа́ле» (па-славенску: Domžale) — славенскі футбольны клюб з гораду Дамжале. Заснаваны ў 1921 годзе. Двухразовы чэмпіён Славеніі (2007, 2008), двухразовы ўладальнік Кубка Славеніі (2011, 2017).
Клюб «Дамжале» быў заснаваны ў 1920 годзе, але пад першапачатковым назовам «Дыск»[1].
Залаты век клюбу надыйшоў улетку 2002 году, калі Славіша Стаянавіч стаў галоўным трэнэрам дружыны і павярнаў дамальцаў у Першую лігу. У сэзоне 2005—2006 гадоў клюб прасунуўся праз першыя два кваліфікацыйныя раўнды Кубка УЭФА, але ў наступным раўндзе спатыкнуўся зь нямецкім «Штутгартам». У наступным сэзоне клюб таксама браў удзел у кваліфікацыі Кубка УЭФА, але гэтым разам быў выбіты тэль-авіўскім «Гапаэлем». У тым жа сэзоне ва ўласным чэмпіянаце 13 траўня 2007 году па сканчэньні матчу супраць «Прымор’я» клюб фактычна стаў чэмпіёнам краіны, упершыню ў сваёй гісторыі[2]. У сэзоне 2007—2008 гадоў «Дамжале» абараніла тытул[3], разграміўшы ў тым сэзоне на хатнім стадыёне «Марыбор».