Дам’яна Дам’яні | |
Damiano Damiani | |
Дата нараджэньня | 23 ліпеня 1922 |
---|---|
Месца нараджэньня | Пазіяна ды Пардэнонэ, Фрыулі, Італія |
Дата сьмерці | 07 сакавіка 2013 (90 гадоў) |
Месца сьмерці | Рым, Ляцыё, Італія |
Прычына сьмерці | захворваньне дыхальнай сыстэмы[d] |
Занятак | кінарэжысэр, сцэнарыст |
Гады дзейнасьці | 1947—2002 |
Жанры | спагеці-вэстэрн[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0198765 |
Дам’я́на Дам’я́ні (па-італьянску: Damiano Damiani; 23 ліпеня 1922, Пазіяна ды Пардэнонэ, Фрыулі, Італія — 7 сакавіка 2013, Рым, Ляцыё, Італія) — італьянскі кінарэжысэр, сцэнарыст, актор.
Дам’яна Дам’яні навучаўся ў мілянскай акадэміі Брэры, у 1947 зьняў першы дакумэнтальны фільм «La banda d’Affari».
У 1946 стаў сябрам так званай «Вэнэцыянскай групы» разам з Фэрнанда Каркупіна, Уга Пратам і Дына Баталья, дзе маляваў коміксы.
Стварыўшы шэраг сцэнароў, у 1960 року зьняў першы мастацкі фільм «Памада». 1960-я сталі «залатым дзесяцігодзьдзем» Дам’яні. Ягоны фільм 1962 року «Артураў востраў» атрымаў «Залатую ракавіну» Сан-Сэбаст’янскага кінафэстывалю; яго пачалі хваліць крытыкі, а фільмы карысталіся папулярнасьцю.
У 1966 року ён зьняў фільм «Quién sabe?», адзін зь першых і самых вядомых «палітычных» спагеці-вэстэрнаў[1]. У 1968 «Днём савы» пачаў сэрыю фільмаў, у якіх сацыяльная крытыка была злучаная з пакручастымі сюжэтамі. Фільм «Прызнаньне камісара паліцыі пракурору рэспублікі» 1971 року атрымаў Залаты прыз 7-ага маскоўскага кінафэстывалю[2].
У 1973 Дам’яні дэбютаваў у ролі актора ў фільме Флярэстана Ванчыні «Забойства Матэоцьці».
У 1982 року зрэжысаваў культавы фільм жахаў «Эміцівіль II: Утрапёнасьць». У 1984 року распачаў адзін з самых вядомых італьянскіх тэлесэрыялаў «Спрут» пра тагачасную італьянскую мафію. Апошнім ягоным мастацкім фільмам стаў «Assassini dei giorni di festa» 2002 року.
Дам’яна Дам’яні — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў