Даніел Алвэс | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 6 траўня 1983[1][2][3][…] (41 год) | |
Рост | 172 см[6] | |
Вага | 70 кг[6] | |
Пазыцыя | задні абаронца, абаронца | |
Моладзевыя клюбы | ||
Жуазэйру Баія | ||
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2001—2002 2002—2008 2008—2016 2016—2017 2017—2019 2019—2021 2021—2022 2022—2023 |
Баія Сэвільля Барсэлёна Ювэнтус Турын Пары Сэн-Жэрмэн Сан-Паўлу Барсэлёна УНАМ Пумас |
25 (2) 175 (11) 391 (14) 19 (2) 48 (2) 56 (3) 14 (1) 13 (0) |
Зборныя | ||
2006—2022 | Бразылія | 126 (8) |
Даніел Алвэс да Сылва (па-партугальску: Daniel Alves da Silva; нарадзіўся 6 траўня 1983 году, Жуазэйру, Бразылія) — колішні бразыльскі футбаліст, абаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Бразыліі. Перад заканчэньнем кар’еры гуляў за мэксыканскі клюб УНАМ Пумас, які спыніў кантракт з гульцом у 2023 годзе пасьля таго, як футбаліст быў затрымалі ў Гішпаніі ў сувязі з абвінавачаньнямі ў плоцевых злачынствах[7][8][9].
Даніел Алвэс пачаў сваю кар’еру ў бразыльскім клюбе «Баія» й неўзабаве быў заўважаны скаўтамі з Эўропы. Пасьля выступленьня за моладзевую зборную Бразыліі ў 2002 годзе Алвэса на шэсьць месяцаў арэндавала гішпанская «Сэвільля».
У 2003 годзе Алвэс удзельнічаў са зборнай у моладзевым чэмпіянаце сьвету, на турніры Даніел добра праявіў сябе, ягоная зборная стала пераможцам турніру, а Алвэс увайшоў у тройку найлепшых гульцоў турніру. Пасьля гэтага «Сэвільля» выкупіла трансфэр Алвэса. У сьнежні 2006 году Алвэс падпісаў новы кантракт з «Сэвільляй» да 2012 году.
7 чэрвеня 2008 году перайшоў у «Барсэлёну», быўшы набытым, каб замяніць Джанлюку Дзамброту, які перайшоў у «Мілян». Арыентаваная сума трансфэру склала ад 29 да 32 млн эўра, кантракт разьлічаны на 5 гадоў[10]. Нягледзячы на жаданьне пакінуць клюб, на прэс-канфэрэнцыі Даніел ня здолеў стрымаць сьлёз, сказаўшы, што ён прыйшоў у «Сэвільлю» хлопчыкам, а пакідае яе мужчынам.
Перад сэзонам 2009—2010 гадоў абраў нумар 2, які дастаўся яму пасьля таго, як Мартын Касэрэс перайшоў у «Ювэнтус» на правах арэнды. У жніўні 2019 году вярнуўся на радзіму, каб гуляць за «Сан-Паўлу»[11].
За асноўную зборную Алвэс дэбютаваў у таварыскім матчы супраць каманды Эквадору, выйшаўшы на замену, праз тры дні ў таварыскім матчы ён дэбютаваў у асноўным складзе супраць зборнай Кувэйту.
«Сэвільля»:
«Барсэлёна»:
«Ювэнтус»:
«Пары Сэн-Жэрмэн»:
«Сан-Паўлу»:
Бразылія: