Даніеле Банэра | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 31 траўня 1981 (43 гады) Брэшыя, Італія | |
Рост | 183 см | |
Вага | 74 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1999—2002 2002—2006 2006—2015 2015—2019 |
Брэшыя Парма Мілян Вільярэал |
60 (0) 114 (1) 152 (0) 40 (0) |
Зборныя | ||
2001—2008 | Італія | 16 (0) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2024— | Milan Futuro[d] |
Даніеле Банэра (па-італьянску: Daniele Bonera; нарадзіўся 31 траўня 1981 году, Брэшыя, Італія) — былы італьянскі футбаліст і гулец нацыянальнай зборнай Італіі. Гуляў на пазыцыі абаронцы.
Выхаванец клюбу «Брэшыя», дзе й пачаў прафэсійную кар’еру ў 1999 годзе.
З 2002 па 2006 гады гуляў за «Парму», дзе стаў адным зь лідэраў каманды.
У ліпені 2006 году падпісаў чатырохгадовы кантракт зь «Мілянам»[1]. У камандзе ў Сэрыі A дэбютаваў 17 верасьня 2006 году ў матчы супраць «Пармы» (0:2)[2]. У сэзоне 2006—2007 гадоў разам зь «Мілянам» атрымаў перамогу ў Лізе чэмпіёнаў. У чэрвені 2009 году падоўжыў кантракт зь «Міланам» да 2013 году[3].
23 траўня 2013 году, не зважаючы ўвагі на чуткі аб пераходзе ў «Ювэнтус», Банэра падпісаў новы кантракт зь «Мілянам» да 30 чэрвеня 2015 году.
Даніеле мае на сваім рахунку шаснаццаць матчаў у футболцы нацыянальнай зборнай Італіі. Дэбют у складзе зборнай адбыўся 5 верасьня 2001 году ў матчы супраць зборнай Марока. Банэра быў уключаны ў сьпіс зборнай на чэмпіянат сьвету 2006 году ў якасьці рэзэрвовага гульца, але пасьля таго, як Джанлюка Дзамброта пацьвердзіў, што здольны гуляць, Даніеле быў адпраўлены дадому[4].
Мілян:
Італія:
Даніеле Банэра — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў