Даніель Бяліца

Даніель Бяліца
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 красавіка 1999(1999-04-30)[1] (25 гадоў)
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб НАК Брэда
Нумар 99
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2016—2018
2018—2024
2019—2020
2020—2021
2024—
Гурнік 2 Забжэ
Гурнік Забжэ
Сандэцья (арэнда)
Варта (арэнда)
НАК Брэда
24 (0)
73 (0)
33 (0)
5 (0)
13 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
24 лістапада 2024.

Даніель Бяліца (па-польску: Daniel Bielica; нар. 30 красавіка 1999 году) — польскі футбаліст, брамнік нідэрляндзкага клюбу НАК.

Далучыўся да акадэміі забжэўскага «Гурніка» ў 2015 годзе[3]. У сакавіку 2018 году быў пераведзены да складу галоўнай каманды клюбу. Дэбютаваў 2 верасьня таго ж году ў матчы Кубка Польшчы. 15 сьнежня дэбютаваў у Экстраклясе ў матчы супраць «Аркі»[4]. Але, пасьля гэтага ня меў гульнявой практыцы. Наступны сэзон правёў у арэндзе ў першалігавай «Сандэцьі», дзе быў асноўным брамнікам, а потым абараняў колеры познаньскай «Варты» з Экстраклясы, аднак на полі практычна не зьяўляўся. Па вяртаньні з арэндаў пачаў выкарыстоўвацца ў «Гурніка», канчаткова замацаваўшыся ў браме ў сэзоне 2022—2023 гадоў.

  1. ^ а б в Daniel Bielica // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б 90minut.pl (пол.) — 2003.
  3. ^ «Daniel Bielica — strzelec wyborowy w świecie wirtualnym, broniący strzały w świecie rzeczywistym»(недаступная спасылка). Fortuna 1 Liga.
  4. ^ «Górnik Zabrze. Bielica łatwo nie odda swojego miejsca». Sport.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]