Даніель Карвахаль | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 11 студзеня 1992[1][2][3] (32 гады) | |
Рост | 168 см | |
Вага | 70 кг | |
Пазыцыя | скрайні абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Рэал Мадрыд | |
Нумар | 2 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2010—2012 2012—2013 2013— |
Рэал Мадрыд Кастыльля Баер Рэал Мадрыд |
68 (3) 32 (1) 283 (9) |
Зборныя | ||
2014— | Гішпанія | 51 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Даніель Карвахаль (па-гішпанску: Daniel Carvajal; нарадзіўся 11 студзеня 1992 году, Леганэс, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, які выступае за мадрыдзкі «Рэал» і нацыянальную зборную Гішпаніі на пазыцыі абаронцы.
Даніель зьяўляецца выхаванцам юнацкіх камандаў футбольных клюбаў «Лё-Ман» і мадрыдзкага «Рэалу».
У дарослым футболе дэбютаваў у 2009 годзе выступамі за каманду клюбу «Рэал Мадрыд Кастыльля», у якой правёў тры сэзоны, прыняўшы ўдзел у 67 матчах чэмпіянату. Большасьць часу, праведзенага ў складзе фарм-клюбу мадрыдзкага «Рэала», быў асноўным гульцом абароны каманды.
11 ліпеня 2012 году пасьля няўдалай спробы зачапіцца за месца асноўнага гульца «Рэалу». Карвахаль падпісаў кантракт на пяць гадоў зь нямецкім клюбам «Баер». Сума трансфэру склала 5 млн эўра. У новым клюбе адразу стаў асноўным гульцом на правым флянзе абароны нямецкай каманды. На працягу сэзону адыграў за каманду зь Левэркузэна 32 матчы ў нацыянальным чэмпіянаце.
3 чэрвеня 2013 году стаў першым набыцьцём мадрыдзкага «Рэала» ў летнім міжсэзоньні. Каралеўскі клюб выкупіў правы на свайго выхаванца, скарыстаўшыся опцыяй вярнуць гульца за фіксаваную плату, прапісанай у дамове, паводле якой Даніель годам раней перайшоў у «Баер». ДЭбютаваў у складзе мадрыдзкага клюбу 18 жніўня 2013 году ў пераможным матчы супраць «Рэал Бэтыса» (2:1)[4].
Рэал:
Гішпанія:
Рэал Мадрыд — цяперашні склад
|
---|
1 Куртуа · 2 Карвахаль · 3 Мілітан · 4 Аляба · 5 Бэлінггэм · 6 Камавінга · 7 Вінісіюс · 8 Вальвэрдэ · 9 Мбапэ · 10 Модрыч · 11 Радрыгу · 13 Лунін · 14 Чуамэні · 15 Гюлер · 16 Эндрык · 17 Васкес · 18 Вальеха · 19 Сэбальяс · 20 Гарсія · 21 Дыяс · 22 Рудыгер · 23 Мэндзі · Трэнэр: Анчэлёцьці |