Даніла Раманавіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся: |
1201 або 1204 |
Памёр: |
1264 |
Сужэнец: | Ганна Мсьціслаўна[d] і жонка Данілы Раманавіча[d] |
Дзеці: | Шварн, Іраклій Данілавіч[d], Раман Данілавіч[d], Мсьціслаў Данілавіч[d], Пераяслава Данілаўна[d], Sofie von Schwarzburg-Blankenburg[d], Леў Данілавіч, Ustinia Danilovna[d] і Кунігунда Славонская[d] |
Бацька: | Раман Мсьціславіч |
Маці: | Раманава[d] |
Дані́ла Рама́навіч Га́ліцкі (па-ўкраінску: Данило Галицький; 1201, па іншых дадзеных 1204[1] — 1264) — князь галіцкі (1205—1206, 1211—1212, 1229—1231, 1233—1235, 1238—1264), валынскі (1215—1231), вялікі князь кіеўскі (1240), першы кароль Русі (1254—1264), палітычны дзеяч, дыплямат і военачальнік. Пасьля доўгай і напружанай барацьбы аднавіў і адбудаваў Галіцка-Валынскую дзяржаву, створаную яго бацькам. З пераменным посьпехам адбіваў мангольскую экспансію, адначасова нэўтралізуючы ваенныя спробы заходніх суседзяў умешвацца ва ўнутраныя справы яго дзяржавы.
Сын Рамана Мсьціслававіча. У Данілы быў брат Васілька.
З 1211 княжыў у Галіцкім княстве у 1212 выгнаны. Першая жонка — Ганна Мсьціслаўна, дачка Мсьціслава Ўдалага. У гэтым шлюбе нарадзіліся сыны Іраклій, Леў, Раман, Мсьціслаў, Шварн[2]. З 1221 — на Валыні. У 1229 завяршыў абьяднанне валынскіх зямель, у склад якіх былі ўключыны Бярэсьце, Кобрын, Бельск, Драгічын; яму падпарадкоўваліся таксама тураўскія і пінскія князі. У 1223 удзельнічаў у бітве супраць мангола-татараў на рацэ Калка, быў паранены. Разьбіў войска Тэўтонскага ордэна ў Драгічынскай бітве (1237 ці 1238). У 1238 годзе канчаткова авалодаў Галічам, у 1239 — Кіевам, стаў вялікім князем кіеўскім.
Спрыяў разьвіцьцю гарадоў, прыцягваючы туды рамесьнікаў і купцоў. Пры ім былі пабудаваны Холм, Львоў, Крэменец, Данілаў (не захаваўся), Стажок (зараз сяло ў Тарнопальскай вобласьці), быў абноўлены Драгічын. Перанёс сталіцу Галіцка-Валынскага княства з Галіча ў Холм.
Ваяваў супраць Польшчы і Вугоршчыны (1245), літоўскіх князёў, прымусіў яцьвягаў плаціць даніну. Канфліктаваў з літоўскімі князямі Міндоўгам і Войшалкам. Сын Данілы Раманавіча Шварн быў жанаты з дачкой Міндоўга, а другі сын — Раман — атрымаў ад Міндоўга Наваградзкае, Ваўкавыскае і Слонімскае княствы.
Каб стварыць кааліцыю супраць мангола-татараў, у 1254 прыняў ад рымскага папы каралеўскую карону (каранаваўся ў Драгічыне). Выступаў супраць пашырэньня каталіцтва. У 1259 быў вымушаны прызнаць залежнасьць ад манголаў і ў 1260—1261 гадах па іх загадзе зьнішчыць некаторыя гарадзкія ўмацаваньні ў княстве.
Пэрыяд яго княжаньня быў часам найбольшага эканамічна-культурнага ўздыму і палітычнага ўзмацненьня Галіцка-Валынскай дзяржавы. Мяжа княства праходзіла па Карпатах, Дняпры і Дунаі, пры ім яно стала адной з найбуйнейшых дзяржаў у Эўропе.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|