Данілу Луіс да Сылва | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 15 ліпеня 1991[1][2][3] (33 гады) | |
Рост | 184 см | |
Вага | 77 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Фламэнгу | |
Нумар | 13 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2009—2010 | Амэрыка Мінэйру[d] | 29 (2) |
2010—2012 | Сантус | 62 (5) |
2012—2015 | Порту | 91 (11) |
2015—2017 | Рэал Мадрыд | 41 (3) |
2017—2019 | Манчэстэр Сіці | 34 (4) |
2019—2025 | Ювэнтус | 156 (8) |
2025— | Фламэнгу | 8 (1) |
Зборныя | ||
2011 | Бразылія (да 20)[d] | 15 (2) |
2011— | Бразылія | 66 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Дані́лу Лу́іс да Сы́лва (па-партугальску: Danilo Luiz da Silva; нар. 15 ліпеня 1991 году, Бікас, Бразылія) — бразыльскі футбаліст, правы абаронца клюбу «Фламэнгу» і нацыянальнай зборнай Бразыліі.
Займацца футболам пачаў у клюбе «Амэрыка» з гораду Бэлу-Арызонці. Да гэтага клюбу ён прыяднаўся ва ўзросьце 12 гадоў. У траўні 2010 году Данілу перайшоў у склад клюбу «Сантус», разам зь якім у наступным годзе стаў пераможцам Лігі Паўліста і Кубка Лібэртадорэс. Напачатку студзеня 2012 году пасьля клюбнага чэмпіянату сьвету 2011 году Данілу падпісаў кантракт з партугальскім грандам «Порту». Паводле дамовы кантракт дзейнічае да чэрвеня 2016 году, а за гульца патругальцы заплацілі 13 млн эўра. Спачатку Данілу быў зьмешчыкам абаронцы Крыстыяна Сэпунару, аднак у хуткім чае выцесьніў таго са складу.
У 1/16 фіналу Лігі чэмпіёнаў 2014—2015 гадоў Данілу забіў гол з пэнальці ў першым матчы супраць «Базэлю», такім чынам забясьпечыўшы клюбу нічыю. У матчы ў адказ 10 сакавіка 2015 году ўжо ў першым тайме Данілу атрымаў пашкоджаньне, сутыкнуўшыся са сваім партнэрам Фабіяна, і быў адвезены ў шпіталь.
Яшчэ выступаючы за «Сантус», Данілу дэбютаваў у складзе зборнай Бразыліі 14 верасьня 2011 году ва ўзросьце ўсяго толькі 20 гадоў у матчы супраць зборнай Аргентыны (0:0)[4].
«Сантус»:
«Порту»:
«Рэал»:
«Манчэстэр Сіці»:
«Ювэнтус»:
«Фламэнгу»: