Дарагічын лац. Darahičyn | |||||
польск. Drohiczyn | |||||
Панарама места | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1498 | ||||
Магдэбурскае права: | 4 кастрычніка 1498 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
Павет: | Сямяціцкі | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | 2075 чал. (2008) | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 85 | ||||
Паштовы індэкс: | 17-312 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°24′0″ пн. ш. 22°39′0″ у. д. / 52.4° пн. ш. 22.65° у. д.Каардынаты: 52°24′0″ пн. ш. 22°39′0″ у. д. / 52.4° пн. ш. 22.65° у. д. | ||||
Дарагічын | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Афіцыйны сайт |
Дарагі́чын (польск. Drohiczyn) — места ў Польшчы, на рацэ Бугу. Цэнтар меска-сельскай гміны Сямяціцкага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2008 год — 2075 чалавек. Знаходзіцца на поўдзень ад Беластоку, на аўтамагістралі Стрэльна — Сямяцічы.
Дарагічын Надбужанскі — адзін з племянных цэнтраў дрыгавічоў або, паводле аднаго зь меркаваньняў, сталіца яцьвягаў. Даўняе магдэбурскае места, цэнтар гістарычнага рэгіёну і старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Побач зь местам праходзіць паўднёва-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Сёньня ў Дарагічынскай Вышэйшай духоўнай сэмінарыі атрымліваюць духоўную фармацыю і тэалягічную адукацыю некаторыя сэмінарысты Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы[1], а да апошняга часу таксама і беларускія рыма-каталікі.
Паводле вэрсіі, якую ў сярэдзіне XV ст. высунуў Ян Длугаш, тапонім Дарагічын паходзіць зь яцьвяскае (балцкае) мовы.
Упершыню Дарагічын упамінаецца ў XI ст., калі ён уваходзіў у склад Тураўска-Пінскага княства[2]. У XII—XIII стагодзьдзях Дарагічын знаходзіўся пад уладай Галіцка-Валынскага княства, дзе быў цэнтрам Дарагічынскай зямлі. У 1230-я гады места захапіў мазавецкі князь Конрад і перадаў яго дабжынскім рыцарам. У 1238 годзе галіцка-валынскі князь Даніла Раманавіч разьбіў рыцараў і вярнуў Дарагічын пад сваю ўладу. У 1254 годе тут адбылася каранацыя Данілы Раманавіча.
У 1273 годзе Дарагічын занялі войскі Трайдзеня, потым места спустошылі мангола-татары.
У 1325 годзе згодна з дамовай паміж вялікім князем Гедзімінам і каралём польскім Уладыславам I Лакатком, Падляшша разам з Дарагічынам прызнавалася за Вялікім Княствам Літоўскім. У 1390 годзе мазавецкі князь Януш захапіў Дарагічын, а ў 1391 годзе вялікі князь Ягайла падараваў яму места. У 1405 годзе Дарагічын вярнуўся ў Вялікае Княства Літоўскае. 4 кастрычніка 1498 году кароль і вялікі князь Аляксандар надаў месту Магдэбурскае права.
29 жніўня 1513 году Дарагічын стаў цэнтрам Падляскага ваяводзтва[3]. У XVI ст. у месьце існавалі Спаскі і Траецкі манастыры, цэрквы Багародзіцы, Барбары і Ільлі[4]. У гэты час Дарагічын атрымаў ўласны герб «у чырвоным полі залатая галава зубра з чырвонымі вачыма»[5].
У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Дарагічын перайшоў да Каралеўства Польскага. У гэты час ён знаходзіўся ў валоданьні Кішкаў. На 1576 год тут было 327 будынкаў. За часамі Паўночнай вайны (1655—1660) у 1657 годзе швэдзкае войска зруйнавала места разам з замкам. У 1660 годзе яго спустошылі маскоўскія захопнікі. У XVII—XVIII стагодзьдзях у Дарагічыне існавала праваслаўнае Мікалаеўска-Спаскае брацтва. У 1646 годзе ў месьце знаходзілася езуіцкая рэзыдэнцыя, якую ў 1747 годзе ператварылі ў калегіюм. У 1661 годзе тут працавала езуіцкая школа (існавалі музычная бурса, бібліятэка, аптэка, дзеяў тэатар). У 1696—1709 гадох езуіты збудавалі ў Дарагічыне касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы. На 1713 год у месьце было 117 будынкаў. У сярэдзіне XVIII ст. тут збудавалі кляштары бэнэдыктынак і францішканаў.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дарагічын падзялілі паміж Прусіяй (правабярэжжа) і Аўстрыяй (левабярэжжа, Руская Старана), у 1807 годзе правабярэжная частка места апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ў 1808 годзе стала цэнтрам павету. У 1842 годзе Дарагічын стаў заштатнам местам. 13 ліпеня 1864 году зьявіўся праект расейскага мескага гербу.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Дарагічын занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Дарагічын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У гэты час тут было 289 жылых дамоў.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Дарагічын акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень места перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Дарагічын увайшоў у склад БССР. У 1941—1944 гадох места зноў знаходзілася пад акупацыяй нацысцкай Нямеччыны. 61 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Дарагічын Польскай Народнай Рэспубліцы. 10 чэрвеня 1999 году места наведаў Ян Павал II.
|