Джакома Джыраляма Казанова | |
Выява Джакома Казановы, якую маляваў ягоны брат Франчэска | |
Дата нараджэньня | 2 красавіка 1725[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 4 чэрвеня 1798[3][5][6][…] (73 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | перакладнік, паэт, бібліятэкар, банкір, навэліст, дыплямат, пісьменьнік, авантурыст, аўтабіёграф |
Навуковая сфэра | творчае і прафэсійнае пісьмо[d][9] і дыпляматыя[9] |
Бацька | Gaetano Casanova[d] |
Маці | Zanetta Farussi[d] |
Дзеці | Leonilda Castelli[d] і Cesarino Lanti[d] |
Узнагароды | |
Джакома Джыраляма Казанова[10][11] (па-італьянску: Giacomo Girolamo Casanova), шэвалье дэ Сэнгальт (2 красавіка 1725, Вэнэцыя — 4 чэрвеня 1798, замак Дукс, Багемія) — вядомы італьянскі прыгоднік, падарожнік і пісьменьнік, аўтар грунтоўнай аўтабіяграфіі «Дзеяпіс майго жыцьця». Дзякуючы гэтай кнізе ён настолькі праславіўся сваімі шматлікімі любоўнымі прыгодамі, што само яго імя стала намінальным і выкарыстоўваецца цяпер у значэньні «жаночы спакусьнік». Калі верыць яго успамінам, Казанова сустракаўся з эўрапейскімі манархамі, папамі, кардыналамі і такімі выбітнымі дзеячамі эпохі Асьветніцтва, як Вальтэр, Моцарт і Гётэ. Свае апошнія гады ён правёў у Багеміі, рабіў наглядчыкам бібліятэкі ў замку графа Вальдштына; менавіта там ён і напісаў успаміны свайго жыцьця.