Джангл | |
Стылістычнае паходжаньне | Рага/Дансгол, Даб Гардкорны брэйкбіт Тэхна Дарк-кор — паўплываў на разьвіцьцё толькі дарксайд джанґлу |
---|---|
Паходжаньне | Лёндан, Вялікабрытанія, пачатак 1990-х |
Тыповыя інструмэнты | Сынтэзатар, драм-машына, музычная клявіятура, сэмплер |
Вытворныя формы | Рага-джанґл (1993—1996) Гіп-джанґл Атмасфэрны джанґл Цёмны джанґл Разумны джанґл |
Джанґл (па-ангельску: Jungle) — напрамак электроннае музыкі, разнавід брэйкбіту. Росквіт і найвялікшая вядомасьць джанґлу прыйшліся на 1993—1995 гады.
Для джанґлу характэрнае несупадзеньне хуткасьці й гучнасьці рытму й мэлёдыі; рытм — хуткі й больш ці менш ціхі, мэлёдыя — павольная й гучная. У некаторых выпадках пры праслухоўваньні ствараецца ўражаньне, што мэлёдыя залішне гучная. Гучнасьць басавае лініі таксама вар’іруе. Рытмавыя лініі складаныя й разнастайныя. Для іх стварэньня часьцей за ўсё выкарыстоўваюцца асаблівыя сэмплы бубнаў — amen break, funky drummer, apache.
У Інтэрнэт таксама сустракаюцца такія назвы, як
але яны ня маюць дакладнага значэньня.
У нашыя дні словам «джанґл» (як й словам «драм-н-бас») памылкова называюць усе напрамкі брэйкбіту з хуткасьцю 150—180 грукаў за хвіліну. Прычым, гэтую памылку робяць ня толькі нявопытныя слухачы, але й некаторыя прадусары, напрыклад Aphrodite й DJ Hype.
Ragga-jungle (1993—1995, 1996):
Ijungle:
Hip jungle:
Darkside Jungle:
Atmospheric Jungle: