Джо Коўл

Джо Коўл
Джо Коўл
Joseph John Cole
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 лістапада 1981(1981-11-08)[1][2] (43 гады)
Лёндан, Ангельшчына
Рост 176 см
Вага 73 кг
Пазыцыя паўабаронца
Моладзевыя клюбы
1994—1997 Ўэст Гэм Юнайтэд
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1998—2003
2003—2010
2010—
2011—2012
2013—2014
2014—2016
2015—2016
2016
2016—2018
Ўэст Гэм Юнайтэд
Чэлсі Лёндан
Лівэрпул
Ліль
Ўэст Гэм Юнайтэд
Астан Віла
Ковэнтры Сіці (арэнда)
Ковэнтры Сіці
Тампа Бэй Раўдыс
126 (10)
184 (28)
20 (2)
32 (4)
31 (5)
12 (1)
7 (1)
15 (1)
82 (20)
Зборныя
2001—2010 Ангельшчына 56 (10)

Джозэф Джон «Джо» Коўл (па-ангельску: Joseph John «Joe» Cole; нарадзіўся 8 лістапада 1981 году, Лёндан, Ангельшчына) — былы ангельскі футбаліст, паўабаронца. Вядомы перш за ўсё дзякуючы выступам за «Чэлсі».

Джо нарадзіўся ў Лёндане 8 лістапада 1981 году. У 1999 годзе, зьяўляючыся юніёрам, заключыў свой першы кантракт з футбольным клюбам «Ўэст Гэм». У сэзоне 2002—2003 гадоў стаў капітанам гэтай каманды. 6 жніўня 2003 году Коўл падпісаў кантракт з «Чэлсі», які выклаў за гульца 6,6 млн фунтаў, пасьля таго як ён адхіліў новы кантракт ад «Ўэст Гэму»[3]. Ягоны дэбют за «Чэлсі» прыпаў на 13 жніўня ў пераможным матчы Лігі чэмпіёнаў над славацкай «Жылінай» (2:0). Коўл скарыстаўся траўмамі Дэміена Дафа і Ар’ена Робэна, сташўы сталым гульцом каманды. У сэзоне 2004—2005 гадоў стаў чэмпіёнам Ангельшчыны.

Улетку 2010 году Коўл на правах вольнага агента пакінуў «Чэлсі»[4]. Сам Коўл назваў прычыны, па якіх ён пакінуў клюб, палітычнымі і ніяк ня зьвязанымі ані з футболам, ані з заробкам[5]. 19 ліпеня 2010 году гулец перайшоў у «Лівэрпул» на правах вольнага агента. У «Лівэрпулі» Коўл атрымаў футболку з нумарам «10». 16 верасьня 2010 году Джо забіў свой першы мяч у складзе «чырвоных» у матчы Лігі Эўропы ў браму румынскага «Сьцяўа». 1 студзеня 2011 году забіў свой першы гол за «Лівэрпул» ў Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Болтану», дзе мэрсісайдцы перамаглі 2:1.

31 жніўня 2011 году Коўл падпісаў гадавы кантракт арэнды з францускім «Лілем»[6]. Пасьля чаго правёў сэзон у клюбе свайго юнацтва — «Ўэст Гэм». У 2014 годзе далучыўся да складу «Астан Вілы».

Прымаў удзел у гульнях зборнай Ангельшчыны падчас Чэмпіянату сьвету ў 2002 і 2006 гадах і ў Эўра-2004.

«Чэлсі»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]